Талышскія горы
Талышскія горы | |
---|---|
азерб. Talış dağları, тал. Tolışə bandon, перс. کوههای تالش | |
![]() | |
38°42′ пн. ш. 48°18′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Даўжыня | 100 км |
Найвышэйшая вяршыня | Кюмюркёй |
Вышэйшая кропка | 2492 м |
![]() |
Талы́шскія горы, Талышынскія горы, Талыш — горы ў паўднёва-ўсходняй частцы Каўказа ў Азербайджане і Іране. З'яўляюцца працягам горнай сістэмы Малога Каўказа.
Складаюцца з трох хрыбтоў — галоўнага водападзельнага, Пештасарскага і Бураварскага. Ад Малога Каўказа аддзелены далінай ракі Аракс.
Даўжыня каля 100 км. Вышыні да 2492[1] м (гара Кюмюркёй). Горы складзены флішавымі і вулканагеннымі тоўшчамі з інтрузіямі асноўных парод. Усходнія схілы да вышыні 600 м пад субтрапічнымі, вышэй — букавымі лясамі. На галоўным грэбні распаўсюджаны нагорныя ксерафіты і горныя лугастэпы.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Талышские горы (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі