Талькаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Талькаўскі сельсавет
Герб
Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 17 вёсак
Адміністрацыйны цэнтр Талька
Насельніцтва (2007) 887
Плошча 79 км²
Будынак былога талькаўскага сельсавета

Талькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — Талька.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

17 ліпеня 1924 года быў створаны Пухавіцкі раён з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 20 жніўня 1924 г. раён быў падзеляны на 12 сельсаветаў: Блонскі, Блужскі, Балачанскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, ПудзіцкаСлабодскі, Сінчанскі, Слабодскі, Суцінскі, Талькаўскі. 18 снежня 1925 г. утвораны Пухавіцкі сельсавет, а Слабодскі ліквідаваны.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, ўсе населеныя пункты перададзеныя Блужскаму сельсаветуАрэшкавічы, Блускі Бор, Весялова, Вялікае Поле, Дзям’янаўка, Калінаўка, Каляюгі, Ленінск, Лявонаўка, Малінаўка, Насыцк, Рудня, Слабодка, Талька, Церабуты, Чароты, Яноўка[1].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 студзеня 1947 года — 20
  • 1 студзеня 2009 года — 17

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 2007 г. у Талькаўскім сельсавеце жылі 887 чалавек у 17 вёсках: Арэшкавічы — 190, Блужскі Бор — 2, Весалоў — 21, Дзям’янаўка — 39, Калінаўка — 4, Каляюгі — 4, Ленінск — 19, Лявонаўка — 28, Малінаўка — 9, Насыцк — 16, Рудня — 14, Слабодка — 83, Талька — 403, Церабуты — 28, Чароты — 10, Яноўка — 14, Вялікае Поле — 3. Людзі пенсійнага ўзросту складаюць каля 60 %. За 2007 год на тэрыторыі Талькаўскага сельсавета нарадзілася 8 дзяцей, памерла 34 чал.

На 13.10.2009 - 828 чалавек.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]