Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук
Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1992 |
Краіна | |
Сайт | tktk.ee |
![]() |
Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук (эст.: Tallinna Tehnikakõrgkool) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Таліне, Эстонія, заснаваная ў 1992 годзе. Універсітэт забяспечвае вышэйшую адукацыю ў галіне машынабудавання.
Універсітэт мае 6 інстытутаў: Архітэктурны інстытут, Інстытут цыркулярнай эканомікі і тэхналогій, Інстытут эканомікі паслуг, Інстытут будаўніцтва, Інстытут лагістыкі і Тэхналагічны інстытут.[1]
Сам універсітэт невялікі па колькасці студэнтаў, у ім у суме навучаецца прыкладна 4000 студэнтаў. Акадэмічны склад ВНУ складае 199 выкладчыкаў[2].
Развіццё ўніверсітэта на працягу гісторыі[3]:
- 1915 — Талінская камерцыйная школа для хлопчыкаў;
- 1918 — Гарадская навуковая школа;
- 1919 — Другай талінская навуковая школа;
- 1923 — Талінская гарадская тэхнічная сумесная гімназія;
- 1925 — Дзяржаўная тэхнічная сумесная гімназія;
- 1929 — Талінскі тэхнікум;
- 1944 — Першы талінскі прамысловы тэхнікум;
- 1945 — Талінскі прамысловы тэхнікум;
- 1948 — Талінскі тэхнікум архітэктуры і будаўніцтва;
- 1954 — Талінскі тэхнікум па будаўніцтве;
- 1961 — Талінскі тэхнікум будаўніцтва і механікі;
- 1992 — Талінская вышэйшая тэхнічная школа (прызнана дзяржавай установай прафесійнай вышэйшай адукацыі);
- 1999 — Талінскі інжынерны каледж;
- 2012 — Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук.
У верасні 2019 года былы каледж Ляэнэ-Вірумаа быў аб’яднаны з Талінскім ўніверсітэтам прыкладных навук і створаны Інстытут эканомікі паслуг. Цяпер універсітэт працуе ў двух месцах: у Таліне і ў Мыдрыку ў акрузе Ляэнэ-Вірумаа[3].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Institutes and Centres Архівавана 5 сакавіка 2021. Tallinna Tehnikakõrgkool
- ↑ https://www.unipage.net/ru/5445/tallinn_university_of_applied_sciences
- ↑ а б https://www.tktk.ee/en/ttk/ttk-2/ttk-uas-history Архівавана 4 мая 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- tktk.ee — афіцыйны сайт