Эстонская марская акадэмія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эстонская марская акадэмія
Заснаваны 1991
Сайт ttu.ee/mereakadeemia

Эстонская марская акадэмія (эст.: Eesti Mereakadeemia) — дзяржаўная марская акадэмія, у якой праходзяць навучанне будучыя супрацоўнікі флоту і берагавой аховы Эстоніі. Акадэмія знаходзіцца ў Таліне.

Эстонская марская акадэмія была створана 1 лістапада 1991 года. У акадэміі ёсць тры факультэты: воднага транспарту, механікі і навігацыі. Навучанне праходзяць 900 студэнтаў пад наглядам 100 выкладчыкаў.

У 2014 годзе стала структурнай адзінкай Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта.