Тамара Іванаўна Шымко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тамара Іванаўна Шымко
Дата нараджэння

28 красавіка 1928(1928-04-28) (89 гадоў)

Месца нараджэння

Менск, Менская акруга, БССР, СССР

Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Тамара Іванаўна Шымко (нар. 28 красавіка 1928, Мінск) — беларуская спявачка (лірычнае сапрана), педагог. Народная артыстка Беларусі (1963).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускую кансерваторыю (1952, клас Вольгі Несцярэнка). У 1963 годзе стажыравалася ў Італіі (Рым, Мілан) як стыпендыянт ЮНЕСКА. У 1952-84 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. з 1981 года выкладчык Беларускага педагагічнага ўніверсітэта. Стварыла яркія запамінальныя вобразы, якія вылучаюцца пранікнёнасцю і праўдзівым увасабленнем.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 14. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).