Тамара Аляксандраўна Голубева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Аляксандраўна Голубева
Дата нараджэння 24 мая 1955(1955-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 2020(2020-06-15) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці дызайнер
Месца працы
Вучоба
Уплыў Алег Віктаравіч Чарнышоў і Ігар Якаўлевіч Герасіменка
Член у

Тамара Аляксандраўна Голубева (24 мая 1955(1955-05-24), Ленінград15 чэрвеня 2020(2020-06-15), Мінск) — беларуская дызайнерка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 24 мая 1955 года ў Ленінградзе. Бацька, Голубеў Аляксей Васільевіч (нар. 1922), працаваў старшым інжынерам-сіноптыкам у штабе ВПС БВА. Маці, Голубева Аляксандра Аляксандраўна (нар. 1924), працавала загадчыцай бібліятэкі.

У 1962—1972 гадах вучылася ў сярэдняй школе г. Мінску.

У 1972—1977 гадах вучылася на кафедры «прамысловае мастацтва» Беларускага дзяржаўнага театральна-мастацкага інстытута ў вядомых майстраў А. В. Чарнышова, І. Я. Герасіменкі[1]. Пасля сканчэння інстытута Голубеву накіравалі па размеркаванні ў Беларускі філіял УНДІТЭ, дзе яна працавала на пасадзе мастака-канструктара ў сектары мастацкага канструявання комплексных аб’ектаў, з 1982 года на пасадзе старшага мастака-канструктара.

Член Беларускага саюза дызайнераў з моманту яго заснавання ў 1987 годзе[1].

Памерла 15 чэрвеня 2020 года пасля цяжкай хваробы[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ёю было распрацаванае абсталяванне дыспетчарскай для Адзінай энергасістэмы СССР (у сааўт.). Аўтар экспазіцыі музея Я. Коласа на хутары Альбуць, праекта музея прыроды ў Полацку (у суаўт.), дызайн-канцэпцыі прафілакторыя на возеры Нарач, экспазіцый у Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі, музеі Вялікай айчыннай вайны, Залы падарункаў Палаца Незалежнасці, у музеі шклозавода ў Ялізаве[1].

Зноскі

  1. а б в г Facebook. www.facebook.com. Праверана 21 сакавіка 2024.