Альбуць
Леснічоўка
Альбуць
| ||||||||
Альбу́ць (трансліт.: Aĺbuć) — леснічоўка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, адна з мемарыяльных сядзібаў Якуба Коласа. Размешчана за 3 км ад Стоўбцаў і за 6 км ад Мікалаеўшчыны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Сям’я радзівілаўскага лесніка Міхася Міцкевіча пераехала ў Альбуць з Ластка ў 1890 годзе. Праз год пасля пераезду ў сядзібе згарэла хата, аднак у хуткім часе яна была адбудавана. Міхась Міцкевіч служыў у Альбуці да 1902 года, пакуль не памёр.
У 1990 годзе на месцы, дзе некалі была Альбуцкая лясная камора, з нагоды ўшанавання памяці Якуба Коласа была адноўлена сядзіба: рэканструявана гумно, адбудаваны хата, хлеў, павець і склеп. У пабудовах створана экспазіцыя па матывах паэмы «Новая зямля», а таксама выстаўка «Пчалярства і рыбалоўства»[1].
Сядзіба неаднаразова ўзгадана ў творчасці Коласа пад назвай «Парэчча».
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Эталон герба «Пагоня» 1991 года
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альбуць