Тамара Гаўрылаўна Слабодчыкава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамара Гаўрылаўна Слабодчыкава
Дата нараджэння 17 снежня 1952(1952-12-17) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжорка

Тамара Гаўрылаўна Слабодчыкава (нар. 17 снежня 1952, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць) — беларускі дырыжор.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1977 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, у 1979 годзе — аспірантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1979—1985 гадах выкладчык кафедры харавога дырыжавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у 1985—1998 гадах старэйшы выкладчык кафедры харавога дырыжавання, з 1998 года дацэнт кафедры. У 1980 годзе Т. Г. Слабодчыкава арганізавала хор «Акадэмія», з’яўляецца яго мастацкім кіраўніком і дырыжорам.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 18 апублікаваных артыкулаў у энцыклапедычным выданні «Лiтаратура і мастацтва Беларусi».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана граматай Вялікага тэатра СССР за прапаганду класічнай харавой музыкі. Хор «Акадэмія», пад яе кіраўніцтвам, узнагароджаны сярэбранымі медалямі на міжнародных фестывалях у Італіі, Германіі, Чэхіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]