Тамара Уладзіміраўна Філіповіч
Тамара Уладзіміраўна Філіповіч | |
---|---|
Нараджэнне |
23 ліпеня 1945 (79 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Тамара Уладзіміраўна Філіповіч (нар. 23 ліпеня 1945, в. Васылькы Палтаўскай вобласці Украінскай ССР) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Маскоўскі тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці (інжынер-тэхнолаг), Усесаюзны інстытут стандартызацыі (стандарт і якасць), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (арганізатар-эканаміст сельскагаспадарчай вытворчасці).
Пасля заканчэння вучобы ў Палтаўскім тэхнікуме мясной прамысловасці працавала майстрам каўбаснага цэха Ашмянскага птушкакамбіната, галоўным інжынерам, дырэктарам Ашмянскага філіяла Лідскага мясакамбіната, дырэктарам Ашмянскага мясакамбіната. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Ашмянскі мясакамбінат» Гродзенскай вобласці.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Занесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Удастоена звання «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны». Узнагароджана юбілейным медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна», медалём «Ветэран працы», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].
Зноскі
- ↑ Филиппович Тамара Владимировна Архівавана 26 верасня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Лохвыцкім раёне
- Выпускнікі БДАТУ
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых вытворчасцей
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Ашмян