Ашмянскі мясакамбінат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Ашмянскі мясакамбінат»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 27 студзеня 1903
Размяшчэнне Беларусь, Гродзенская вобласць, Ашмяны, вул. Піянерская, д. 52
Ключавыя постаці Іван Лупіш, Міхаіл Філіповіч
Галіна прамысловасць
Прадукцыя кураціна, ялавічынныя ныркі, печань і сэрца, свіныя адбіўныя, вяндліна, грудзінка, катлеты, кілбаса, кумпяк, паляндвіца, паштэт, пельмені, рулет, сардэлькі, сасіскі, стэйк, фарш, цяфцелі, шніцэль і шпік
Абарот 96,997 млн руб.[1] (2017 г.; $50,172 млн)
Аперацыйны прыбытак 10,551 млн руб. (2017 г.; $5,458 млн)
Чысты прыбытак 8,021 млн руб. (2017 г.; $4,149 млн)
Аўдытар УП «ЭвертанАўдыт» (Ждановічы, Мінскі раён)
Дэвіз З павагай да якасці
Матчына кампанія ААТ «Гроднамясамалпрам»
Сайт oshmiasko.by

«Ашмянскі мясакамбінат» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 1903 года ў Ашмянах у якасці гарадскай бойні.

Ёсць найстарэйшым мясакамбінатам Беларусі[2]. На канец 2018 года прадпрыемства ўключала наступныя ўчасткі: цэх першаснай перапрацоўкі, цэх тэхнічных паўфабрыкатаў, цэх апрацоўкі скуры, кілбасны цэх з 4 аддзяленнямі (сыравінным, машынным, ліверным і тэрмічным), цэх паўфабрыкатаў з лініяй катлетаў і пельменяў, лядоўня на 500 тонаў, лабараторыя, газавая кацельня з хімічнай водаачысткай, сталярная і электрамеханічная майстэрні. Фірмовая сетка налічвала 26 уласных крамаў «Пачастунак» у 7 гарадах Гродзенскай вобласці: 8 у Ашмянах, 7 у Смаргоні, 4 у Астраўцы, 3 у Гродна, 2 у Шчучыне і па адной у Іўі і Наваельні (Дзятлаўскі раён)[3]. «Ашмянскі мясакамбінат» вырабляў кураціну, ялавічынныя ныркі, печань і сэрца, свіныя адбіўныя, вяндліну, грудзінку, катлеты, кілбаса, кумпяк, паляндвіцу, паштэт, пельмені, рулет, сардэлькі, сасіскі, стэйк, фарш, цяфцелі, шніцэль і шпік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

27 студзеня 1903 годзе ў Ашмянах адчынілі гарадскую бойню, якую пачалі будаваць у 1900 годзе. У 1936 годзе пры бойні будавалі за 9000 злотых бактэрыялагічную лабараторыю, вагавую і артэзіянскі калодзеж. У 1938 годзе механізаваная бойня мела магутнасць 50—60 галоваў за дзень. У 1940 годзе магутнасць вырасла ўдвая. На пачатак 1940 года на бойні працавала 22 работнікі. У 1945 годзе Ашмянскі мясакамбінат выпускаў бараніну, ялавічыну, свініну, паўвэнджаную кілбасу і жывёльны тлушч. У верасні 1946 года камбінат пераўтварылі ў забойны пункт Маладзечанскага мясакамбінату. У жніўні 1954 года прадпрыемства пераўтварылі птушкакамбінат. У 1958 годзе запусцілі падвясную лінію. У 1967 годзе Ашмянскі птушкакамбінат паўторна стаў мясакамбінатам. У студзені 1971 года прадпрымества пераўтварылі ў аддзяленне Лідскага мясакамбіната. У студзені 1991 года Ашмянскі мясакамбінат зноў становіцца самайстойным прадпрыемствам і адчыняе базу перадзабойнага знаходжання быдла. У 1993 годзе дабудавалі цэх першаснай перапрацоўкі з 2 канвеерамі для буйнога рагатага быдла і свіней. У 1994 годзе запусцілі цэх тэхнічных фабрыкатаў, скурапасолачны цэх і аўтамайстэрню. 30 студзеня 1995 года Ашмянскі мясакамбінат стаў акцыянерным таварыствам.

У 1995 годзе паўторна адчынілі кілбасны цэх. У 2000 годзе пусцілі новы кілбасны цэх плошчай 1500 м². 7 ліпеня 2005 года мясакамбінат адчыніў у Ашмянах уласную кавярню «Галактыка». У 2007 годзе Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАНБ распрацаваў для ААТ «Ашмянскі мясакамбінат» паўфабрыкаты з рубленага мяса для дзіцячага харчавання: катлеты «Школьныя» з лактулозай і «Здравачка» з марской капустай, дзіцячыя сасіскі з малаком, цяфцелі «Казка», сардэлькі «Лапачка» і пельмені «Сібірскія экстра». У жніўні 2009 года ўсталявалі лядоўню на 500 тонаў. На 2013 год «Ашмянскі мясакамбінат» збываў свае вырабы ў больш як 500 крамах Беларусі, у тым ліку праз 18 фірмавых крамаў «Пачастунак». Уласныя крамы размяшчаліся ў Мінску па вуліцы Платонава і ў 5 гарадах Гродзенскай вобласці: Астраўцы, Ашмянах, Наваельні (Дзятлаўскі раён), Смаргоні і Шчучыне. У іх вырабы завозілі двойчы на дзень. Экспарт ажыццяўлялі ў Літву і Расію. Выпускалі 200 відаў кілбасы і 60 відаў паўфабрыкатаў, частку якіх з 2005 года прыпраўлялі духмяным лафантам вытворчасці мясцовага фермера[2].

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "Справаздача за 2017 год" [руская]. ААТ «Ашмянскі мясакамбінат». 29 сакавіка 2018. Праверана 12 снежня 2018. Архівавана 16 кастрычніка 2018.
  2. а б Таццяна Лазоўская, Віктар Пазнякоў. Гісторыю пішуць людзі // Звязда : газета. — 21 верасня 2013. — № 178 (27543). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  3. Фірмовы гандаль (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Ашмянскі мясакамбінат» (25 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2018. Праверана 12 снежня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]