Перайсці да зместу

Тамаш Гусаржэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамаш Гусаржэўскі
Дата нараджэння 13 снежня 1732(1732-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1807(1807-12-13) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта, багаслоў
Месца працы

Тамаш Гусаржэўскі (13 снежня 1732, Варшава13 снежня 1807, Вільня) — тэолаг, гісторык, педагог, прадстаўнік асветніцкага кірунку ў гістарычнай навуцы Польшчы, Літвы і Беларусі. Прафесар тэалогіі (1760)[1].

Нарадзіўся 13 снежня 1732 года ў Варшаве[1]. Брат дыпламата Аляксея Гусаржэўскага[2].

Вучыўся ў Варшаве, дзе стаў ксяндзом-місіянерам. У 1756—1769 гадах выкладаў у духоўных семінарыях Варшавы і Вены. 3 1770 года візітатар каталіцкіх касцёлаў у Расіі. Больш за 20 гадоў займаў пасаду рэгента Віленскай епархіяльнай семінарыі, у 1782—1805 гадах прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі Віленскага ўніверсітэта[1].

3 1804 года ганаровы член Віленскага таварыства навук і мастацтва[1].

Памёр 13 снежня 1807 года ў Вільні[1]. Пахаваны на віленскіх могілках Роса[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар працы «Прамова пры пачатку публічных лекцый па ўсеагульнай гісторыі ў Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага» (Вільня, 1784). Гусаржэўскі паўплываў на фарміраванне светапогляду І. Лялевеля і распрацоўку ім гістарычна-сацыялагічнай канцэпцыі, яго педагагічная дзейнасць спрыяла пашырэнню ў Польшчы, Літве і Беларусі асветніцкіх ідэй[1].

  1. а б в г д е М. Я. Рыбко. Гусаржэўскі Тамаш // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  2. а б Тамаш Гусаржэўскі ў генеалагічнай базе даных Sejm-Wielki.pl