Таполя берлінская
Таполя берлінская | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Populus ×berolinensis Dippel | |||||||||||||||||
|
Таполя берлінская[1] (Populus ×berolinensis) — від лісцяных дрэў з роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae). Гібрыд таполі лаўралістай (Populus laurifolia) і ясакару (Populus nigra).
У зялёным будаўніцтве з’яўляецца адной з вядучых парод; цалкам прыдатны для гадоўлі ў лясных культурах.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Атрыманы ў Берлінскім батанічным садзе. У прыродзе невядомы[2].
Асабліва хутка расце ў поймавых умовах; на мурожных глебах з глыбокім узроўнем грунтавых вод расце ў два разы павольней.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дрэва вышынёй да 25-35 м. Крона шырока-пірамідальная, складаецца з адносна тонкіх галін. Ніжняя частка ствала з цёмна-шэрай, глыбока парэпанай карой. Парасткі аліўкавыя, спачатку рабрыстыя, пазней цыліндрычныя.
Пупышкі буйныя, востра-канічныя, з цёмна-бурымі верхавінамі, амаль не клейкія. Лісце яйкападобнае, даўжынёй 8-15 см, шырынёй 5-7 см, з доўгай вяршыняй, зверху светла-зялёнае і бліскучае, знізу яшчэ святлей і матавае.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Таполя берлінская ўваходзіць у род Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 25—35 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Таполя | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Таполя берлінская | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — 762 + XXVI с. — 5 175 экз.
- Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — 612 с. — 2 500 экз.