Таполя шэрая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таполя шэрая
Populus canescens - Meise 070429.JPG
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Populus ×canescens (Aiton) Sm.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22458
NCBI  80863
EOL  584258
GRIN  t:29379
IPNI  776626-1
TPL  kew-5000115

Таполя шэрая[3] (Populus ×canescens) — від лісцяных дрэў з роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae). Гібрыд таполі белай (Populus alba) і асіны (Populus tremula).

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе арэал віду ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, Малую Азію і Кітай (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён). Натуралізаваўся паўсюдна[4].

Расце ў поймах рэк стэпавай зоны.

Марозаўстойлівы. Расце хутка, дае багатыя каранёвыя атожылкі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Высокае дрэва, да 30 м, з шырокай, яйкападобнай або шатрападобнай, амаль ніцай кронай і ствалом пакрытым глыбока парэпанай, шэрай або бялёса-шэрай карой. Парасткі шэра-лямцавыя; пазней голыя, цыліндрычныя, аліўкава-шэрыя.

Пупышкі дробныя, жаўтлява-карычневыя, трохі апушаныя. Хвосцікі пляскатыя, кароткія, голыя.

Лісце парасткаў амаль сэрцападобнае, злёгку лопасцевае, з зубчыкамі; галін — круглявае, няправільна выемкавае.

Лычыкі кармінава-чырвоныя, паралельна прыўзнятыя над доўгай восі завязяў.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Таполя шэрая ўваходзіць у род Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).


  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 25—35 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Таполя    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Таполя шэрая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.