Таранхаяваган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Таранхаява́ган — у міфалогіі паўночнаамерыканскіх індзейцаў іракезаў бог — сусветастваральнік і апякун палявання. Таранхаяваган і яго брат-блізнё антаганіст Тавіскаран, бог зімы, холаду і змроку, стваралі сусвет паводле ўласнага разумення: Таранхаяваган — занадта добрым, яго брат — вельмі дрэнным. Гэта скончылася паядынкам, у якім Тавіскаран быў забіты. Таранхаяваган перамог племя волатаў-людаедаў і вялікага гарбуна Хадугону, які ўвасабляў хваробы і смерць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]