Перайсці да зместу

Татальная мабілізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тата́льная мабіліза́цыя[1] — сістэма надзвычайных мерапрыемстваў дзяржавы па пераключэнні ўсіх яе матэрыяльных і людскіх рэсурсаў на патрэбы «татальнай вайны».

Напрыклад, татальная мабілізацыя 1943—1945 гадоў у Германіі, якая была абвешчана Гітлерам пасля паражэння нямецка-фашысцкіх войскаў пад Сталінградам, павялічыла колькасць узброеных сіл (1943) да 10 млн чал., усяго ж за 1943—1945 гады ў вермахт мабілізавана каля 18 млн чал. У іншых дзяржавах фашысцкага блока, напрыклад у Японіі, узброеныя сілы якой у 1945 годзе дасягнулі 7,2 млн чал., замест татальнай мабілізацыі на сваёй тэрыторыі праводзілася мабілізацыя, у т.л. ва ўзброеныя сілы, грамадзян інш. акупіраваных краін — Кітая і Карэі. У саюзных дзяржавах антыгітлераўскага блока татальная мабілізацыя не праводзілася, за выключэннем некаторых тэрыторый СССР. Сучаснымі ваеннымі дактрынамі большасці краін татальная мабілізацыя не прадугледжваецца.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]