Перайсці да зместу

Татарск (Аршанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Татарск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 145 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216
Паштовыя індэксы
211011
Аўтамабільны код
2
СААТА
2236816096
Татарск (Беларусь)
Татарск
Татарск
Татарск (Віцебская вобласць)
Татарск
Татарск

Тата́рск[1] (трансліт.: Tatarsk, руск.: Татарск) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавета.

У пачатку ХХ стагоддзя — маёнтак у складзе Баранскай воласці Аршанскага павета, дзе знаходзіўся адзін двор і пражывала 19 жыхароў. У 1940 годзе ў Татарску налічвалася 87 двароў і 317 жыхароў[2]. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Баранскага сельсавета[3], да 22 студзеня 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[4], да 1972 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета[5], да 15 мая 1981 года — у склад Ліпкаўскага сельсавета[6]. На стане на 1 студзеня 1998 года зафіксавана 79 двароў і 172 жыхары[7].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.518. ISBN 985-11-0170-2.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  5. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  7. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.518. ISBN 985-11-0170-2.