Першамайскі сельсавет (Аршанскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Першамайскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Белева
Дата ўтварэння 22 студзеня 1963
Дата скасавання 8 красавіка 2004

Першама́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белева[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

8 красавіка 2004 года сельсавет быў скасаваны і яго тэрыторыя была падзелена: 9 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнік» (Балотавічы, Барэйшава, Вярхоўе, Дзятлава, Лісуны, Мацнава, Мезенава, Тумінічы і Хадулы) адышлі да Зубрэвіцкага сельсавета і 6 сельскіх населеных пунктаў у межах былога калгаса «Першае мая» (Белева, Бранцава, Клюшнікава, Ленькавічы, Наваселле і Хімінічы) былі перададзеныя Вусценскаму сельсавету[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]