Таццяна Вітальеўна Лісавенка
Таццяна Вітальеўна Лісавенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1960 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер, дызайнер касцюмаў |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Таццяна Вітальеўна Лісавенка (нар. 8 сакавіка 1960) — беларуская дызайнерка, выкладчыца і мастачка па касцюмах у тэатрах Мінска і Магілёва. Член Беларускага саюза дызайнераў з 1996 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1978 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыке і выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка.
У 1985 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт па спецыяльнасці «Мастацкае мадэляванне і афармленне вырабаў лёгкай прамысловасці».
У 1985—2013 гадах працавала мастачкай-мадэльеркай у ААТ «Алеся».
З 1992 года працуе мастачкай па касцюмах. Рабіла касцюмы для Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага ў Мінску (спектаклі «Аракул?», «Песняр», «Утаймаванне нязгодлівай» і іншыя), для Беларускага дзяржаўнага музыкальнага тэатра (балет «12 крэслаў», мюзікл «Соф’я Гальшанская») і для Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (спектакль «Кар’ера Доктара Рауса»).
Супрацоўнічала з Альфа-тэатрам, Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета, Магілёўскім драматычным тэатрам, тэатрамі «Тэрыторыя мюзікла», «Знiч», «ІнЖэст».
З 2016 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў дысцыпліны «Мастацкае праектаванне» і «Эксперыментальнае формаўтварэнне».
Арганізавала некалькі персанальных выстаў: «Таццяна і Тэатр» [1](Мінск, 2015), «Гісторыя аднаго спектакля» (Мінск, 2016), «Тэатр у маім жыцці» [2](Мінск, 2021).
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2023. Праверана 13 сакавіка 2023.
- ↑ https://zviazda.by/be/news/20210326/1616767242-u-muzei-teatralnay-i-muzychnay-kultury-mozhna-zirnuc-u-zakulisse