2016 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
2016 год уключаў шэраг падзей, якія пакінулі след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]I квартал
[правіць | правіць зыходнік]- 10 студзеня — абмеркаванне праекта і закрыццё выстаўкі твораў жывапісу беларускага мастака Віктара Маркаўца (1947—2013) «Заслаўе. Жывапісныя імпрэсіі старога горада», Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск. Мадэратар дыскусіі — мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская
- 15 студзеня — адкрыццё выстаўкі жівапісу Юліі Нявейка «Ад краю ў край», Дзяржаўны літаратурны музей Петруся Броўкі, Мінск
- 15 студзеня — адкрыцё выстаўкі ізраільскага фотамастака Барыса Равіча «Маімі вачыма», Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 15 студзеня — 7 лютага: выстаўка беларускага нацюрморта «Прадметны свет» з калекцыі Аляксандра Васілевіча Унукава, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск
- 20 студзеня — 21 лютага: выстаўка жывапісу і графікі Саламона Тэйтэльбаўма «У пошуках духоўнай апоры», Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва, Мінск
- 20 студзеня — у Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся адкрыццё выстаўкі Уладзіміра Вітко і прэзентацыя яго кнігі «Лёс і мастацтва»[1].
- 21 студзеня — 28 лютага: выстаўка Улады Белавусавай-Кірыенкі «Нюансы падарожжаў», Арт-гасцёўня «Высокае мѣста», Мінск
- 22 студзеня — адкрыццё рэспубліканскай мастацкай выставы лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 23 студзеня — творчая сустрэча з аўтарамі карцін выстаўкі «Джэнтльменскі набор», членамі манументальнай секцыі Беларускага саюза мастакоў Уладзімірам Зленкам, Глебам Отчыкам і Андрэем Пяткевічам, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 26 студзеня — адкрыццё персанальнай выстаўкі беларускага скульптара Максіма Пятруля «UNTITLED», галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 27 студзеня — адкрыццё выстаўкі Анатоля Зайцава (1939—2009) «Споведзь у асобах і рэчах», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 5 лютага — 18 лютага: выстаўка жывапісу Вікторыі Ільіной «Зямля пад снегам», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 5 лютага — 14 сакавіка: выставачны праект беларускага мастака Анатоля Кузняцова «Даліна фараонаў», галерэя «Дом карцін», Мінск
- 8 лютага — ўрачыстае адкрыццё выстаўкі скульптуры народнага мастака Беларусі Льва Гумілеўскага і лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне мастацваў Сяргея Гумілеўскага, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 10 лютага — 17 красавіка: выстаўка «Час і творчасць Льва Бакста (1866—1924)», прысвечаная 150-годдзю мастака, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 17 лютага — 28 лютага: арт-праект Аляксандра Малея «Станковы жывапіс у прасторы асяроддзя, аб’екта і інсталяцыі», Палац мастацтва, Мінск
- 19 лютага — 3 сакавіка: выстаўка жывапісу Раісы Сіплевіч «Час расквітаць», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 22 лютага — 18 сакавіка: выстаўка Ўсевалада Швайбы «Тканіны думак», галерэя TUT.BY, Мінск
- 1 сакавіка — 14 сакавіка: выстаўка жывапісу Уладзіміра Канцандайлава «Ева», галерэя «Беларт», Мінск
- 3 сакавіка — 11 красавіка: выстаўка Юрыя Георгіевіча Макарава (1956—2002) «Музыка вясны», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 4 сакавіка — 6 мая: выстаўка «Жаночы сусвет», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 6 сакавіка — 27 сакавіка: выстаўка Жаны Капустнікавай «Для вас», галерэя «ДК», Мінск
- 15 сакавіка — 28 сакавіка: выстаўка жывапісу Анатоля Концуба «Падарожжа з анёлам», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 17 красавіка — 31 сакавіка: выстаўка жывапісу Міхася Ляўковіча «Дачыненне», галерэя «Беларт», Мінск
- 19 сакавіка — перфоманс «Цялеснае выказванне. Гоя і Пікаса», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск. Аўтары канцэпцыі — танцоры Вольга Лабоўкіна, Ганна Карзюк і Ігар Чыпоўскі
- 29 сакавіка — 11 красавіка: выстаўка жывапісу Уладзіміра Сулкоўскага «Формула нацыянальнага каларыту», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 30 сакавіка — 24 красавіка: выстаўка «Кераміка Палесціны», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск. Выстаўка арганізавана Пасольствам Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь
- 30 сакавіка — 17 красавіка: выстаўка керамікі і мастацкага тэкстылю «КОЛА-АРТ», арт-гасцёўня «Высокае мѣста»
- 30 сакавіка — 12 красавіка: выстаўка секцыі «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў «Наша сучаснасць», Палац мастацтва, Мінск
- 30 сакавіка — 12 красавіка: выстаўка жывапісу Мікалая Кухарэнкі, прымеркаваная да 60-годдзя мастака, Палац мастацтва, Мінск
- 30 сакавіка — 12 красавіка: выстаўка Алы каласенцавай «Колер. Рэальнасць. Фантазія», Палац мастацтва, Мінск
- 31 сакавіка — 25 мая: выстаўка «Героіка і лірыка мінулага стагоддзя», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
II квартал
[правіць | правіць зыходнік]- 5 красавіка — 19 красавіка: выстаўка жывапісу Юліі Мацура «Застылая цішыня», галерэя «Беларт», Мінск
- 12 красавіка — 24 красавіка: выстаўка жывапісу Мікалая Валынца «Святы дар жывога натхнення», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 14 красавіка — 16 мая: сумесная выстаўка іспанскага мастака Дуйліа дэ Хенара і беларускага скульптара Сяргея Парцянкова, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 20 красавіка — 22 мая: выстаўка Віктара Шматава, Уладзіміра Кожуха і Віктара Барабанцава «Зямля адчужэння», Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва
- 21 красавіка — 12 мая: выстаўка жывапісу Паўла Масленікава «Беларусь у адлюстраванні», галерэя «Беларт», Мінск
- 23 красавіка — 1 мая: Выстаўка жывапісу Алеся Марачкіна «Іншасьвет», кнігарня «Галіяфы», Мінск
- 25 красавіка — 20 мая: персанальная выстаўка беларускага мастака Мікалая Мішчанкі «Рэальнасць чуйнай цішыні», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 26 красавіка — 11 мая: выстаўка жывапісу Васіля Пяшкуна «Лінія гарызонту», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 27 красавіка — адкрыццё выставачнага праекта «Vita-Ludi-Veritas», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск. У праекце прынялі ўдзел тры беларускія мастакі: Уладзімір Тоўсцік, Алена Шлегель, Уладзімір Ганчарук
- 27 красавіка — 15 мая: арт-праект «Семечкі», Палац мастацтва, Мінск
- 3 мая — 28 мая: Арт-праект Рыгора Сітніцы «Прыватная археалогія», Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 4 мая — адкрыццё выстаўкі «Рэальнасць без падабенства» да 90-годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1982), прызнанага майстра абстрактнага жывапісу, сцэнографа, мастака-пастаноўшчыка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1965—1995) Аляксандра Аляксандравіча Салаўёва. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 12 мая — 30 жніўня: выстаўка «Жыццё і творчасць Мельхіёра Ваньковіча», Дом-музей Ваньковічаў, Мінск
- 12 мая — адкрыццё выстаўкі «Мастацтва Туркменістана», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 13 мая — 26 мая: Выстаўка жывапісу Стаса Сугінтаса «Экспромт», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 17 мая — 31 мая: выстаўка жывапісу Ўладзіміра Шнарэвіча, галерэя «Беларт», Мінск
- 17 мая — адкрыццё выстаўкі «Год СкульПтуры», Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск
- 18 мая — 25 мая: выстаўка мастацкіх работ навучэнцаў студыі «Масленікаўцы», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 18 мая — 8 чэрвеня: Усебеларускі арт-фэст мастацкіх аб’ектаў «Таму што…», Палац мастацтва, Мінск
- 21 мая — адкрыццё выстаўкі «Рэпліка прыгожага». Злепкі скульптуры, створаныя ў майстэрні-атэлье Луўра, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 21 мая — 31 мая: выстаўка «Сацыялістычны „сюррэалізм“. Нонканфармісцкае мастацтва з калекцыі Андрэя Плясанава», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 21 мая — Ноч музеяў — 2016
- 30 мая — 14 чэрвеня: выстаўка жывапісу Сяргея Давідовіча «Дакрананне», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 4 чэрвеня — адкрыццё выстаўкі са збору музея «Плынь часу». Графіка з цыкла «Нашы калекцыі», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 6 чэрвеня — 7 жніўня: выстаўка «Школа класікаў. Беларускае і рускае мастацтва XIX-ХХ стагоддзяў», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 8 чэрвеня — 6 верасня: выстаўка «Давыд-гарадоцкі роспіс» з прыватнага збору А. М. Арлова, аднаго з першых даследчыкаў феномену «цікетак», Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах
- 15 чэрвеня — 29 чэрвеня: выстаўка жівапісу Івана Семілетава «Прыручэнне пачуццяў», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 15 чэрвеня — 3 ліпеня: выстаўка секцыі графічнага дызайну беларускага саюза мастакоў «ІДЭЯ!», Палац мастацтва, Мінск
- 23 чэрвеня — 25 ліпеня: выстаўка графікі Людмілы Кальмаевай «Сфера чалавечага», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 24 чэрвеня — 11 ліпеня : выстаўка «Сучасная Беларусь вачыма мастакоў», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 27 чэрвеня — 26 жніўня: выстаўка IV Міжнароднага пленэра тэкстыльнай скульптуры «Размовы ў зялёных», галерэя "Лабирынт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 29 чэрвеня — 13 ліпеня: адкрыццё выстаўкі жывапісу Вольгі Шкаруба і Вадзіма Богдана «На маёй зямлі», «Галерэя Мастацтва», Мінск
III квартал
[правіць | правіць зыходнік]- 6 ліпеня — прэзентацыя рэспубліканскай выстаўкі «Князь Альгерд у выяўленчым мастацтве», прысвечанай 720-годдзю з дня нараджэння Вялікага князя Літоўскага Альгерда — вядомага дзяржаўнага дзеяча, рэфарматара, таленавітага палітыка і палкаводца, Палац мастацтва, Мінск
- 6 ліпеня — адкрыццё юбілейнай выстаўкі Мікалая Несцярэўскага, прымеркаванай да 85-годдзя мастака, Палац мастацтва, Мінск
- 6 ліпеня — адкрыццё юбілейнай выстаўкі Ігара Арлова, прымеркаванай да 60-годдзя з дня нараджэння мастака, Палац мастацтва, Мінск
- 6 ліпеня — адкрыццё юбілейнай выстаўкі Сямёна Абрамава, прымеркаванай да 80-годдзя мастака, Палац мастацтва, Мінск
- 7 ліпеня — 15 жніўня: выстаўка V арт-пленэра мастакоў-педагогаў «Лета ў правінцыі», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 7 ліпеня — 2 жніўня: праект QAI/BY Караля Радзішэўскага, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск
- 8 ліпеня — 6 жніўня: выстаўка Улада Бубена «Шкарпэтка, дальтанізм І Тэорыя змовы», Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура, Мінск
- 9 жніўня — загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь створана Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва
- 21 верасня — 2 кастрычніка: выстаўка жывапісу і скульптуры «Сустрэча выпускнікоў», на якой дэманстравалася больш за 60 твораў выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута 1976 года — Анатоля Кузняцова, Надзеі Лівенцавай, Вітольда Бархаткова, Вячаслава Рускевіча, Карнея Аляксеева. Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага. Экспазіцыя адлюстроўвала творчую біяграфію выпускнікоў-1976.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 24 ліпеня — Сяргей Гваздзёў, беларускі гісторык мастацтва, мастацтвазнавец, філолаг, публіцыст.
- 12 жніўня — Юрый Гаўрын (нар. 1943), беларускі мастак-жывапісец і педагог
- 15 снежня — Яўген Ждан (нар. 1937), беларускі тэатральны мастак жывапісец і графік
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ArtMuseum.by Архівавана 1 студзеня 2016.
- ArtDigest-Belarus
- Сайт Беларускага саюза мастакоў(недаступная спасылка)