Таццяна Мікалаеўна Ісачанка
| Таццяна Мікалаеўна Ісачанка | |
|---|---|
| Нараджэнне |
7 кастрычніка 1957 (68 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Узнагароды | |
Таццяна Мікалаеўна Ісачанка (нар. 7 кастрычніка 1957, Магілёў) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (інжынер-механік), Маскоўскі сучасны гуманітарны інстытут (юрыспрудэнцыя).
Працоўную дзейнасць пачала чарцёжнікам у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». Працавала старшым тэхнікам, інжынерам Магілёўскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута спецыяльнай тэхналагічнай аснасткі аўтаматызацыі і механізацыі, інжынерам Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода. Была інструктарам, загадчыкам аддзела сацыяльна-эканамічнай і прававой работы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, намеснікам начальніка планава-эканамічнага аддзела вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз». Займала пасаду намесніка старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
Выбіралася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання — намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання