Таццяна Расціславаўна Рамза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Таццяна Рамза)
Таццяна Расціславаўна Рамза
Дата нараджэння 1966[1]
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, мовазнаўца
Навуковая сфера мовазнаўства[2] і беларуская[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2016)
Навуковае званне
Альма-матар

Таццяна Расціславаўна Рамза (нар. 1966) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2016), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»[3].

Выкладае на Філалагічным факультэце БДУ, з 1999 года — беларускую мову замежнікам. У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Безасабовыя сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (навуковы кіраўнік Леанід Іванавіч Бурак), у 2016 годзе — доктарскую дысертацыю «Беларускае гутарковае маўленне: фанетычны і лексіка-граматычны аспекты».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучае сінтаксіс сучаснай беларускай мовы, вуснае гутарковае маўленне, выкладанне беларускай мовы як замежнай. Тэма кандыдацкай дысертацыі — «Безасабовыя сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове», тэма доктарскай дысертацыі — «Беларускае гутарковае маўленне: фанетычны і лексіка-граматычны аспекты». Аўтар і ўкладальніца падручнікаў беларускай мовы для замежнікаў, у тым ліку для японцаў[4][5].

Аўтар больш як 100 навуковых публікацый[6].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Рамза Т. Сінтаксіс: Тэарэтычны курс: вучэб. дапаможнік / пад агул. рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн., 2003. — 202 с.
  • Hurtig C., Ramza T. Belarussische Grammatik in Tabellen und Übungen — Граматыка беларускай мовы ў табліцах і практыкаваннях // Slavistische Beiträge. — Bd. 420 / Hrsg. von P. Rehder. — München, 2003. — 267 S.
  • Рамза Т. Міхневіч, А. Словазлучэнне // Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. / навук. рэд. А. А. Лукашанец. Ч. 2: Сінтаксіс. — Мн., 2009. С. 7—37.
  • Рамза Т., Тэш С. Беларуская мова за 20 заняткаў: Практыкаванні. Тэксты. Размовы: інтэнсіў-курс (пробная версія). — Universität Oldenburg, 2009. — 124 с.
  • Рамза Т. Беларуская мова? З задавальненнем! Для замежных навучэнцаў. — Мн., 2010. — 310 с.
  • Ramza T. Konjugationstypen im Belarussischen und Mischungsrede // Zeitschrift fuer Slawistik 55. Nr. 3, 2010. S. 340—363.
  • Рамза Т. Беларускае гутарковае маўленне: сучасны стан. — Мн., 2011. — 221 с.
  • Рамза Т. Тарашкевіца і наркамаўка: ці ёсць граматычнае процістаянне // Rozprawy Komisji Językowej ŁTN. Tom 66, 2018. S. 409—432.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Таццяна Рамза, Philology.BY
  4. Замежнікі пасля БДУ гавораць з беларускім акцэнтам, Радыё Свабода, 18 сакавіка 2016 г.
  5. «Спрабуйма!» — у Японіі выйшаў пачатковы курс беларускай мовы для японцаў ФОТА(недаступная спасылка), Наша Ніва, 8 сакавіка 2016 г.
  6. Таццяна Рамза, Філалагічны факультэт БДУ

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]