Таіса Іванаўна Белічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таіса Іванаўна Белічэнка
Дата нараджэння 22 жніўня 1943(1943-08-22) (80 гадоў)
Месца нараджэння с. Кацярынаўка, Пэрвамайскі раён, Адэская вобласць, УССР, СССР
сёння с. Катэрынка, Пэрвамайскі раён, Мікалаеўская вобласць, Украіна.
Адукацыя
Тэатр

Таіса Іванаўна Белічэнка (нар. 22 жніўня 1943, с. Кацярынаўка, Пэрвамайскі раён, Адэская вобласць, УССР, СССР) — беларуская рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс К. Саннікава і В. Рэдліх). У 1962—1963 гг. вучылася на Рэспубліканскіх пастаянна дзеючых курсах па падрыхтоўцы кіраўнікоў народных тэатраў (кіраўнік К. Саннікаў), стажыравалася ў маскоўскіх тэатрах імя Вахтангавай (1970—1972, кіраўнік Л. Варпахоўскага) і імя Ленінскага камсамола (1988—1991, кіраўнік М. Захараў).

У 1968—1970 гг. рэжысёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. У 1973 рэжысёр Магілёўскага драмтэатра, у 1973—1989 Брэсцкага.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Паставіла больш за 50 спектакляў. Сярод іх: «Ваўкі і авечкі» А. Астроўскага (1969) і «Бялее ветразь адзінокі» паводле В. Катаева (1970) у тэатры юнага гледача; «Безымянная зорка» М. Себасцьяна (1973) у Магілёве; «Даўгі нашы» Э. Валадарскага (1974), «Аперацыя «Мнагажэнец» А. Дзялендзіка (1975), «Каса марэ» І. Друцэ і «Укралі кодэкс» А. Петрашкевіча (1976), «Махляр смяецца апошнім» К. Крапівы і «Верачка» А. МакаёнкаС. Еўдашэнкам; 1979), «Вап’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ (1980) у Брэсцкім тэатры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]