Таўсталобік белы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таўсталобік белы
Hypophthalmichthys molitrix (2).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypophthalmichthys molitrix Valenciennes, 1844

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163691
NCBI  13095
EOL  220327

Таўсталобік белы, таўсталобік звычайны (Hypophthalmichthys molitrix) — буйная хуткарослая рыба сямейства карпавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела дасягае 1 м, маса 20—25 кг. Цела з бакоў серабрыстае, спіна шаравата-зялёная, ўдоўж усяго бруха ідзе кіль. Анатамічная будова добра прыстасавана да збірання і засваення фітапланктону: жаберныя тычынкі зрошчаны паміж сабой і ўтвараюць своеасаблівую сетку, глотачныя зубы аднародныя, моцна сплюшчаныя для спрасоўвання планктонных водарасцей, кішэчнік доўгі. Полавая спеласць у межах прыроднага арэала — на 3—5-м годзе жыцця, размнажэнне вясной і ў пачатку лета.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў вадаёмах Кітая і басейна Амура. Важны аб'ект промыслу і рыбагадоўлі. Выкарыстоўваецца для акліматызацыі па-за межамі прыроднага арэала як хуткарослая каштоўная рыба з мясам высокіх смакавых і дыетычных вартасцей, а таксама як від, прыдатны для прадухілення празмернага развіцця ў сажалках планктонных водарасцей («цвіценне» вады). На Беларусь упершыню завезоны ў 1965 для інтрадукцыі ў рыбгасах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]