Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—12 см, спачатку паўшарападобная, пасля падушкападобна-выпуклая, з загорнутым ўніз краем, сухая, шаўкавістая, няроўна афарбаваная, з бураватымі і жаўтлявымі плямамі.
Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, смак прыемны, пах грыбны або слаба выяўлены. Ножка даўжынёй 2—5 см і дыяметрам 1—2 см суцэльная, белая або слаба бураватая, з павуціністым астаткам покрыва.
Пласцінкі прырослыя, частыя, шырокія, з няроўнымі краямі, у маладых грыбоў светла-жоўтыя, у спелых глініста-бурыя. Споравы парашок жоўта-буры, споры памерамі 9—12 × 6—8 мкм, эліпсаідальныя, барадаўчатыя, жоўта-бурыя.
Расце ў сухіх хваёвых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў верасні—кастрычніку.
Ваўчкоў У. Я.Таўстуха, павуціннік ядомы//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.— С.87—88.—583 с., іл.— 10 000 экз.
Сержанина Г. И.Шляпочные грибы Белоруссии. Определитель и конспект флоры(руск.)/Г. И. Сержанина.— Мн.: Наука и техника, 1984.— С.176, 339.— 407с.— 5 000 экз.