Таўталагічная рыфма
Таўталагі́чная ры́фма — паўтор у канцы вершаваных радкоў адных і тых жа словаў. Разнавіднасцю таўталагічнай рыфмы ва ўсходняй паэзіі з'яўляецца рэдыф. Сустракаецца таўталагічная рыфма ў вуснай народнай творчасці:
- Дзеўка — ад вады,
- Хлопец — да вады:
- —Пастой, пастой, дзяўчыначка,
- Дай каню вады.
Прыклад з сучаснай паэзіі:
- Слепіць вочы ён, снег,
- І дарогі разбег.
- І ты мружысся: «Снег!..
- Што за студзеньскі снег!..»
- (А. Лойка «Снег»)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.