Тбіліскі метрапалітэн
| Тбіліскі метрапалітэн თბილისის მეტროპოლიტენი | |
|---|---|
| | |
| Інфармацыя | |
| Краіна |
|
| Горад |
|
| Дата адкрыцця | 11 студзеня 1966 года |
| Даўжыня ліній | 29 км |
| Колькасць станцый | 23 |
| Колькасць ліній | 2 |
| Пасажырапаток за дзень | 271 232 |
| Пасажырапаток за год | 98,9 мільёна |
| Схема ліній | |
|
|
|
| www.metro.ge | |
| Тбіліскі метрапалітэн на Вікісховішчы | |
Тбіліскі метрапалітэн (груз. თბილისის მეტროპოლიტენი) — сістэма ліній метрапалітэна ў Тбілісі (Грузія).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Уведзены ў эксплуатацыю 11 студзеня 1966 года і стаў чацвёртым па ліку ў СССР пасля маскоўскага, ленінградскага і кіеўскага. Ні на момант пачатку будаўніцтва метрапалітэна, ні на момант яго адкрыцця горад Тбілісі не дасягнуў мільённай колькасці жыхароў, насуперак прынятай у СССР практыцы будаваць метро толькі ў гарадах-«мільённіках».
З 2017 года, калі адкрылася апошняя на дадзены момант станцыя, метрапалітэн налічвае 29 км ліній і 23 станцыі[1], размешчаныя на двух лініях — Ахметэлі-Варкетылскай і Сабурталінскай. Тбіліскі метрапалітэн з’яўляецца другім па велічыні метрапалітэнам Закаўказзя (першы — Бакінскі метрапалітэн, трэці — Ерэванскі).
Да 2010 года ў метрапалітэне дзейнічалі жэтоны (спачатку металічныя, затым пластыкавыя). У цяперашні час сістэма аплаты праезду — толькі па пластыкавых картах. Кошт праезду складае 50 тэтры. Працуе з 6:00 да 24:00. Інтэрвал руху ад 2,5 хвіліны ў гадзіны пік да 12 хвілін у позні час.
Аб’явы станцый у вагонах чытаюць на грузінскай і англійскай мовах, назвы станцый таксама напісаны на грузінскай і англійскай мовах.
Зноскі
- ↑ Испанцы построили в Тбилиси новую станцию метро(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2017. Праверана 17 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Тбіліскі метрапалітэн на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Тбіліскага метрапалітэна Архівавана 28 верасня 2007.