Кіеўскі метрапалітэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіеўскі метрапалітэн
Эмблема Кіеўскага метрапалітэна
Інфармацыя
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Горад Кіеў
Дата адкрыцця 6 лістапада 1960
Даўжыня ліній 67,4 км
Колькасць станцый 52
Колькасць ліній 3
Пасажырапаток за дзень 1,381 млн (2014)
Пасажырапаток за год 484,6 млн (2016)[1]
Схема ліній
mini

Кі́еўскі метрапалітэ́н (укр.: Київський метрополітен) — адзін з відаў грамадскага транспарту украінскай сталіцы, выдатны архітэктурны твор, пабудаваны як адзіны манументальны комплекс пад зямлёй і на паверхні.

Кіеўскі метрапалітэн з’яўляецца шматпрофільным прадпрыемствам, гэта сучасны складаны інжынерны комплекс. У яго складзе 11 эксплуатацыйных службаў, 3 электрадэпо, вагонарамонтны завод, дырэкцыя будаўніцтва метрапалітэна.

Станцыя Арсенальная Святошынска-Броварскай лініі з’яўляецца самай глыбокай у свеце (ад паверхні зямлі да платформы 105,5 метраў).

У савецкі час метрапалітэн насіў імя У. І. Леніна[2][3], але сёння ля метро гэта не пазначана. У 1981 годзе ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У складзе СССР[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва пачалося ў 1949 годзе[4]. У першую чаргу будаўніцтва ўвайшлі станцыі Вакзальная, Універсітэт, Хрэшчатык, Арсенальная, Дняпро[5]. Адкрыццё адбылося 6 лістапада 1960 года. Участак першай лініі складаў 5,2 км са станцыямі ад Вакзальная да Дняпро[6]. Лінія абслугоўвалася трохвагоннымі цягнікамі з вагонамі тыпу Д вырабніцтва Мыцішчынскага машынабудаўнічага завода. Часовае дэпо было ля станцыі Дняпро.

Другая пускавая чарга была адчынена ў 1963 годзе, у яе склад увайшлі дзве станцыі — Політэхнічны інстытут і Завод «Бальшавік».

У 1965 годзе адкрыццё новых трох станцый Гідрапарк, Левабярэжная і Дарныця, з імі Мост Метро, Русанаўскі мост і дэпо Дарныця. Акрамя таго, на станцыі Хрэшчатык адчынілі выхад да вуліцы Інстытуцкай, які пачалі будаваць у 1960 годзе. У тым жа годзе пачаліся пастаўкі новых вагонаў тыпу Е[7].

У 1968 метро зноў павялічылася — адчынена станцыя Камсамольская з абаротным тупіком, у якім быў першы пункт тэхнічнага абслугоўвання цягнікоў.

У 1971 годзе запушчаны ў эксплуатацыю тры станцыі — Кастрычніцкая, Ніўкі, Святошына. Пачатак будаўніцтва Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі[8].

З 1972 года ўсе цягнікі сталі пяцівагоннымі.

У 19731974 гадах Кіеўскае метро пачало атрымліваць вагоны тыпу Ема-502\ЕМ-501[7].

У 1976 годзе адбылося адкрыццё другой лініі, якая складалася з трох станцый — Плошча Калініна, Паштовая плошча, Чырвоная плошча, з перасадачным вузлом Плошча Калініна — Хрэшчатык.

Нягледзячы на тое, што 5 снежня 1979 года была адчынена станцыя Піянерская, за якую быў перанесены пункт тэхнічнага абслугоўвання, асноўнае будаўніцтва працягвалася на другой лініі: 19 снежня 1980 года пачалі працу тры новыя станцыі на поўначы лініі — Тараса Шаўчэнкі, Пэтрыўка, Праспект Карнейчука. У пачатку 1981 года адчыніліся станцыі Плошча Льва Талстога і Рэспубліканскі стадыён на поўдні лініі. Пачатак будаўніцтва трэцяй лініі. 6 лістапада 1982 года пачынаюць працу Мінская і Герояў Дняпра — самыя паўночныя станцыі другой лініі.

30 снежня 1984 пачынаюць сваю працу станцыі Чырвонаармейская і Дзяржынская.

6 лістапада 1987 года спецыяльна для злучэння першай лініі з трэцяй паміж станцыямі Хрэшчатык і Універсітэт пабудавана станцыя Ленінская.

19 сакавіка 1988 годзе за станцыяй Герояў Дняпра адчынена новае дэпо Абалонь, якое пачало абслугоўваць Абалонска-Тэрэмкоўскую лінію.

31 снежня 1989 года пачала працу Сырэцка-Пячэрская лінія даўжынёй 2,1 км, якая складалася са станцый Залатыя Вароты, Палац Спорту і Мечнікава, першыя дзве перасадачныя, але да 30 красавіка 1990 года выхад са станцыі Залатыя Вароты быў толькі праз станцыю Ленінская, і толькі 1 мая 1990 года ў станцыі Залатыя Вароты з’явіўся свой асобны выхад да вуліцы Уладзімірскай.

У часы незалежнасці[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на цяжкія эканамічныя ўмовы пасля распаду СССР, будаўніцтва метро ішло хуткімі тэмпамі. Так, 31 снежня 1991 года пабудаваны станцыі Пячэрская, Дружбы Народаў, Выдубічы, але прыступілі да працы толькі апошнія дзве, станцыя Пячэрская была закансервавана[9].

30 снежня 1992 пабудаваны станцыі Славутыч і Асакаркі, разам са станцыямі адкрылі і Паўднёвы мост. Між станцыяй Выдубічы і мастом зрабілі зачын для станцыі Тэлічка.

28 снежня 1994 года ўведзены ў эксплуатацыю станцыі Пазнякі і Харкаўская.

30 снежня 1996 года трэцяя лінія пашырылася станцыямі з іншага боку, гэта былі станцыі Львоўская брама і Лук’янаўская, але станцыя Львоўская брама так і не пачала працаваць праз недахоп грошаў і адсутнасці комплекснага рашэння па рэканструкцыі Львоўскай плошчы, да якой павінен весці выхад са станцыі[10]. Акрамя таго, у тым жа годзе у дэпо Абалонь пачалі пастаўляць вагоны апошняй мадыфікацыі 81-717.5М/714.5М.

27 снежня 1997 года адбылося адкрыццё станцыі-даўгабуда — Пячэрская.

30 сакавіка 2000 года адчыніла дзверы станцыя Дарагажычы, разам з ёй была пабудавана і станцыя Герцэна, але яна і сёння не працуе.

Пачатак XXI стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

24 мая 2003 года першая лінія падоўжылася на заходнім накірунку на дзве станцыі: Жытомірская і Акадэммістэчка.

У 2004 годзе Сырэцка-Пячэрская лінія пашырылася станцыяй Сырэц, а праз год станцыяй Барыспальская, а ў 2006 годзе між станцыямі Барыспальская і Харкаўская была уведзена ў эксплуатацыю станцыя Вырліца.

23 жніўня 2007 года на Сырэцка-Пячэрскай лініі адчынена дэпо Харкаўская, якое знаходзіцца ў лесе за станцыяй Чырвоны Хутар, якая пачала будавацца ў 2005 годзе, а пачала працу толькі ў маі 2008 года. На сённяшні дзень з’яўляецца канцавой у Барыспальскім накірунку.

У 2010 годзе Кіеўскі метрапалітэн святкаваў сваё 50-годдзе, і ў канцы года адчынілі дзверы тры новыя станцыі другой лініі на паўднёва-заходнім накірунку, гэта станцыі Дэміеўская, Галасіеўская, Васількоўская. Роўна праз год адчынілі юбілейную 50-ю станцыю — Выставачны Цэнтр[11].

25 кастрычніка 2012 адбылося адкрыццё станцыі Іпадром.

6 лістапада 2013 года адбылося адкрыццё станцыі Тэрэмкы[12].

Перайменаванне станцый[правіць | правіць зыходнік]

Кіеўскі метрапалітэн сёння[правіць | правіць зыходнік]

Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова
Сырэцка-Пячэрская лінія
ЦЧ «Вынаградар»
Маршала Грэчкі
Вынаградар
Праспект Праўды
Мастыцка
Тупік
Сырэць 
Дарагажычы
Гэрцэна
Службовая галіна (праект) да Глыбочыцка
Лук’яніўска  
Львоўская Брама
Залаці Варота 






Палац Спорту 
Службовая галінка да станцыі Хрэшчатык
Службовая галінка да станцыі Майдан Нэзалэжнасці
Клоўска
Пэчэрска
Звірынэцька
Выдубычы     +аў
Тэлычка
Паўднёвы мост праз р. Дняпро
Славутыч
Асакаркы
Пазнякы 
Харкаўская
Вырлыця
Барыспільска
ЦЧ-3 «Харкіўскэ»
Чэрвоні Хуцір
Тупік
Прамыслова
Гарбунова
Дарныцкі вакзал 
Дарныцка плошча
Браварскі праспект   

Станам на 2020 год у Кіеўскім метрапалітэне 3 дзеючыя лініі, эксплуатацыйная даўжыня якіх прыблізна 67,4 км. Да паслуг пасажыраў — 52 станцыі з трыма падземнымі перасадачнымі вузламі ў цэнтры горада. Лініі метрапалітэна праходзяць праз усе 10 раёнаў Кіева.

Агульны парк дэпо — 814 вагонаў.

Будуецца ўчастак ад станцыі Сырэць, з будучымі станцыямі Мастыцкая і Праспект Праўды.

Пасажыраў метрапалітэна абслугоўваюць 122 эскалатары, якія дзейнічаюць на 25 станцыях. Энергетычная сістэма падземкі ўключае разгалінаваную кабельную сетку, 52 тока-паніжальныя падстанцыі, 2 токавыя падстанцыі, 14 трансфарматарных падстанцый. Кіраванне імі ажыццяўляецца з аўтаматызаваных дыспетчарскіх пунктаў.

Перспектывы[правіць | правіць зыходнік]

Па генеральным плане Кіева да 2025 года[13], распрацаваным у 2011 годзе, плануецца будаўніцтва новай лініі метро з жылога масіва Траешчына да аэрапорта Кіеў, Сырэцка-Пячэрскую лінію плануецца працягнуць да жылога масіва Вінаградар. Акрамя таго, прадугледжана будаўніцтва Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі за станцыю Тэрэмкы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]