Ток

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ток - традыцыйная гаспадарчая пабудова для сушкі і абмалоту збажыны. На Віцебшчыне і часткова Магілёўшчыне такамі называлася гумно.

Ток - прамавугольнае, квадратнае, многавугольнае ў плане збудаванне слупавой, каркаснай, вянковай канструкцыі з 1-3 варотамі, глінабітнай пляцоўкай для абмалоту пасярэдзіне, накрытае 2- або шматсхільнай страхой. З 16 ст. такі ў заможных феадальных сядзібах і фальварках ставілі на гумнішчы. Звычайна блакіраваўся з ёўняй або асеццю, адкуль высушаныя снапы падавалі ў ток для абмалоту (г. Давыд-Гарадок Столінскага, вёска Бранчыцы Салігорскага раёнаў і іншыя), радзей стаялі асобна ад асецяў і часам уяўлялі сабой крыжовыя ў плане збудаванні (вёска Брожа Бабруйскага раёна). Такамі таксама называлі адкрытыя глінабітныя пляцоўкі для абмалоту снапоў і аналагічныя пляцоўкі ў гумнах, стадолах, клунях.

Сучасны ток - крытая пляцоўка, дзе спецыяльнымі агрэгатамі сушаць і ачышчаюць зерне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Якімовіч Ю.А. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі ў 5-і тамах. Том 5. Скамарохі-Яшчур. - Мн., Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 1987.