Томаш Шалевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Томаш Вітольд Шалевіч (польск.: Tomasz Witold Szalewicz, 6 лістапада 1890, Калдычэва, Баранавіцкі павет, — 24 снежня 1961, Лондан) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, звязаны з Наваградчынай. Пасол Сойма IV склікання (1935—1938).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў земляробчы факультэт Ягелонскага Універсітэта. У 19181920 ваяваў у 1 Палку Уланаў Крахавецкіх. Пасля заканчэння вайны з бальшавікамі вярнуўся на радзіму. Стварыў Земляробчае Таварыства i Аб'яднанне землеўласнікаў Баранавіцкага павета. Таксама займаўся кааперацыяй. Засядаў у Гмінным Савеце ў Гродне, кіраваў Рэвізійнай камісіяй Баранавіцкага павета. У 1935 абраны ад Баранавіцкай акругі паслом Сойма.

Быў жанаты з Геленай Брахоцкай, меў двух дзяцей — Кшыштафа і Зоф'ю.

У яго маёнтку ў 1942 годзе немцы заснавалі Калдычэўскі лагер смерці.