Торклі
Выгляд
Торклі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 133,4 м |
Даўжыня | 0,66 км |
Шырыня | 0,31 км |
Плошча | 0,14 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,64 км |
Найбольшая глыбіня | 8,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,04 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,25 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Торклі — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны захад ад горада Полацк, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Уладычына, у басейне ракі Званіца.
Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня 8,5 м, сярэдняя — 3,04 м. Даўжыня берагавой лініі 1,64 км. Аб’ём вады ў возеры 0,42 млн м³. Плошча вадазбору 2,25 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 м (на поўдні і поўначы да 2 м), пад лесам і хмызняком, на ўсходзе разараныя. Возера бяссцёкавае.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 82. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта. Полоцк: план. Новополоцк: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2010. — 10 000 экз. (руск.)
- Лист карты N-35-22. Выданне 197 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)