Торнтан Уайлдэр
| Торнтан Уайлдэр | |
|---|---|
| англ.: Thornton Niven Wilder | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 17 красавіка 1897[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 снежня 1975[1][2][…] (78 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Amos Parker Wilder[d][3] |
| Маці | Isabella Thornton Niven Wilder[d][3] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | драматург, раманіст, сцэнарыст, пісьменнік, лібрэтыст |
| Мова твораў | англійская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| thorntonwilder.com (англ.) | |
Торнтан Ні́вен Уайлдэр (англ.: Thornton Niven Wilder; 17 красавіка 1897 — 7 снежня 1975) — амерыканскі празаік, драматург і эсэіст, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1928, 1938 і 1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Торнтан Уайлдэр нарадзіўся 17 красавіка 1897 года ў Мадысане (штат Вісконсін) у сям’і выдаўца Амаса Паркера Уайлдэра і журналісткі Ізабелы Найвен Уайлдэр, падлеткам наведваў нямецкамоўную школу ў Шанхаі, дзе яго бацька займаў дыпламатычную пасаду. У час Першай сусветнай вайны Уайлдэр служыў у Берагавой ахове ЗША.
Вучыўся ў Аберлінскім каледжы (Агая), затым паступіў у Ельскі ўніверсітэт. У 1920 годзе атрымаў там дыплом бакалаўра, а ў 1925 годзе, ужо ў Прынстанскім універсітэце, — ступень магістра. У 1926 годзе апублікаваў свой першы раман «Кабала» (The Cabala).
З 1930 па 1936 год чытаў курс параўнальнага літаратуразнаўства ў Чыкагскім універсітэце. Выкладаў літаратуру ў Гарвардскім і шэрагу іншых універсітэтаў. Шмат разоў вылучаўся (мінімум 14 разоў) на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Удзельнік Другой Сусветнай вайны. Атрымаў воінскі чын падпалкоўніка.
7 снежня 1975 года Уайлдэр памёр у сне ў Хамдэне (шт. Канектыкут).
Зноскі
- 1 2 3 4 Wilder, Thornton [Niven] // The Continuum Companion to Twentieth Century Theatre — Continuum International Publishing Group, 2006. — ISBN 978-1-84714-001-2
- 1 2 Thornton Wilder // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Geni.com — 2006.
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Мадысане (Вісконсін)
- Памерлі 7 снежня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Нью-Хейвене
- Пахаваныя ў Канектыкуце
- Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта