Торн (літара)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Торн, літара)
Торн (Þ, þ) — у англасаксонскай і ісландскай пісьменнасці літара, якая выкарыстоўвалася для абазначэння гука, які перадаецца ў сучаснай англійскай спалучэннем літар «th». Утворана ад руны турысаз. У англійскай вышла з ужытку пад канец сярэднеанглійскага перыяду (XV стагоддзе); у ісландскай ужываецца і па сённяшні дзень. Існуе ініцыятыва па вяртанні літары «торн» у англійскі алфавіт у якасці «27-й літары».