Š
| Літара лацінкі Šš | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Лацінскі алфавіт | ||||||
| A | B | C | D | E | F | G |
| H | I | J | K | L | M | N |
| O | P | Q | R | S | T | U |
| V | W | X | Y | Z | ||
| Дадатковыя і варыянтныя знакі | ||||||
| À | Á | Â | Ã | Ä | Å | Æ |
| Ā | Ă | Ą | Ç | Ć | Ĉ | Ċ |
| Č | Ð,ð | Ď,ď | Đ,đ | È | É | Ê |
| Ë | Ē | Ė | Ę | Ě | Ə | Ĝ |
| Ğ | Ġ | Ģ | Ƣ | Ĥ | Ħ | Ì |
| Í | Î | Ï | Ī | Į | İ,i | I,ı |
| IJ | Ĵ | Ķ | Ĺ | Ļ | Ľ | Ł |
| Ñ | Ń | Ņ | Ň | Ò | Ó | Ô |
| Õ | Ö | Ø | Ő | Œ | Ơ | Ŕ |
| Ř | ß | ſ | Ś | Ŝ | Ş | Š |
| Þ | Ţ | Ť | Ù | Ú | Û | Ü |
| Ū | Ŭ | Ů | Ű | Ų | Ư | Ŵ |
| Ý | Ŷ | Ÿ | Ź | Ż | Ž | Ƶ |
Š, š — літара лацінскага алфавіта. Утворана ад літары S з дапамогай дыякрытычнага знака гачак. Звычайна пазначае гук, аналагічны кірылічнаму Ш. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моў (чэшскай, славацкай, верхне- і ніжнелужыцкай, харвацкай, славенскай, баснійскай, лацінскіх варыянтаў беларускай, сербскай і македонскай моў), балцкіх (літоўскай і латышскай), у паўночнай сота; таксама ўжываецца пры транслітарацыі кірылічных тэкстаў з балгарскай, беларускай, рускай і украінскай моў. Таксама ўжываецца ў фінскай і эстонскай у запазычаных словах.
Ужываецца таксама для перадачы лацінкай тэкстаў, напісаных на шумерскіх і акадскіх мовах (гукі /ш/ і /ч/), гіційскае фанемы /с/, гуку /ш/ у семіцкіх мовах, а таксама фінікійскай літары шын (
), прамой папярэдніцы кірылічнай Ш.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створана Янам Гусам для чэшскай мовы замест ранейшага спалучэння літар Sz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкай мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, баснійскую, сербскую і македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе ў беларускі лацінскі алфавіт.