Ã
| Літара лацінкі Ã | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Лацінскі алфавіт | ||||||
| A | B | C | D | E | F | G |
| H | I | J | K | L | M | N |
| O | P | Q | R | S | T | U |
| V | W | X | Y | Z | ||
| Дадатковыя і варыянтныя знакі | ||||||
| À | Á | Â | Ã | Ä | Å | Æ |
| Ā | Ă | Ą | Ç | Ć | Ĉ | Ċ |
| Č | Ð,ð | Ď,ď | Đ,đ | È | É | Ê |
| Ë | Ē | Ė | Ę | Ě | Ə | Ĝ |
| Ğ | Ġ | Ģ | Ƣ | Ĥ | Ħ | Ì |
| Í | Î | Ï | Ī | Į | İ,i | I,ı |
| IJ | Ĵ | Ķ | Ĺ | Ļ | Ľ | Ł |
| Ñ | Ń | Ņ | Ň | Ò | Ó | Ô |
| Õ | Ö | Ø | Ő | Œ | Ơ | Ŕ |
| Ř | ß | ſ | Ś | Ŝ | Ş | Š |
| Þ | Ţ | Ť | Ù | Ú | Û | Ü |
| Ū | Ŭ | Ů | Ű | Ų | Ư | Ŵ |
| Ý | Ŷ | Ÿ | Ź | Ż | Ž | Ƶ |
Ã/ã (А-тыльда; А/а з тыльдай) — дыякрытычная графема, якая выкарыстоўваецца ў некаторых мовах свету. З сусветных моў найбольш шырока сустракаецца ў партугальскай, з-за чаго часам выкарыстоўваецца як нефармальны сімвал гэтай мовы (гл. лузафонія).
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У партугальскай мове гук, які пазначаецца літарай Ã/ã, узнік шляхам назалізацыі лацінскіх спалучэнняў an і am: germana > irmã «сястра». Ã такім чынам перадае насавы цэнтральны неакруглены галосны гук, хоць яго дакладная якасць змяняецца ад адкрытага да сярэднезакрытага ў залежнасці ад дыялекту. Выкарыстоўваецца таксама для запісу насавых дыфтонгаў ãe і ão.
Таксама гэта графема выкарыстоўваецца, але ўжо ў іншай якасці ў арумынскай мове, гуарані, кашубскай і в'етнамскай мовах.
- Арумынская мова: ã адпавядае румына-малдаўскаму â/ы (Â — (сярэднеязычны галосны гук) ы.
- У в'етнамскай мове ã уяўляе гук [ːа] з сыходна-ўзыходным тонам.
Транскрыпцыйны алфавіт
[правіць | правіць зыходнік]У Міжнародным фанетычным алфавіце /ã/ пазначае насавы адкрыты неакруглены галосны, напрыклад, у французскай транскрыпцыі слова maman [mamã] «мама».
Кадзіроўка
[правіць | правіць зыходнік]| Графема | HTML | Юнікод | TeX |
|---|---|---|---|
| Ã | Ã | U+00C3 | \tilde A
|
| ã | ã | U+00E3 | \tilde a
|