Транзіт Венеры
Транзіт Венеры![]() | |
---|---|
фр.: Passage de Venus | |
Жанр | дакументальны фільм, мультфільм і нямое кіно |
Рэжысёр | |
Працягласць | 5 с[2] |
Краіна | |
Год | 9 снежня 1874[1] |
IMDb | ID 3155794 |
«Транзіт Венеры» (фр.: Passage de Vénus) — серыя чорна-белых фотаздымкаў праходжання Венеры па дыску Сонца ў 1874 годзе . Хронафатаграфічная серыя з 48 здымкаў была знята 9 снежня 1874 года ў Японіі французскім астраномам П’ерам Жансэнам пры дапамозе вынайдзенага ім «фатаграфічнага рэвальвера»[3][4].
«Транзіт Венеры» з’яўляецца самым старым фільмам у буйнейшай базе даных пра кінематограф у інтэрнэце — Internet Movie Database[5].
Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]
Французскі астраном П’ер Жансэн найболей вядомы тым, што ў 1868 годзе падчас назіранняў поўнага сонечнага зацьмення ў Індыі пры дапамозе спектраскопа ў спектры сонечнага выпраменьвання (незалежна ад Джозефа Лок’ера ) выявіў новую ярка-жоўтую спектральную лінію, якую нельга было аднесці ні да аднаго з вядомых да таго часу хімічных элементаў. Пасля гэтаму новаадкрытаму элементу было дадзена імя гелій.[6] Пазней Жансэн стаў дырэктарам Медонскай абсерваторыі і актыўна ўжываў для астранамічных назіранняў фатаграфію, якую ён называў «зрокам вучонага».
Фатаграфічны рэвальвер[правіць | правіць зыходнік]
Для сваіх даследаванняў Жансэн выкарыстоўваў фатаграфічны рэвальвер (фр.: Revolver astronomique), які быў створаны пры дапамозе французскага вынаходніка Антуана Рэдзье (фр.: Antoine Redier).
Фільм[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б Passage de Venus (Short 1874) - IMDb Праверана 19 снежня 2022.
- ↑ Passage De Venus (1874) : P.J.C. Janssen : Free Download, Borrow, and Streaming : Internet Archive Праверана 19 снежня 2022.
- ↑ Jean-François Doucet.. La "photographie du temps" avant le cinéma — Novum Corpus (фр.). jf-doucet.com (13 красавіка 2011). Праверана 1 снежня 2019.
- ↑ The 1874 Transit of Venus Observed in Japan by the French, and Associated Relics (англ.). adsabs.harvard.edu. Праверана 1 снежня 2019.
- ↑ Earliest Film Experiments (1874-1894) (англ.). IMDb. Праверана 1 снежня 2019.
- ↑ Три открытия и три ошибки, рожденные солнечными затмениями (руск.). naukatehnika.com. Праверана 27 лістапада 2019.
Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Транзіт Венеры на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Транзіт Венеры на YouTube