Перайсці да зместу

Трансмашхолдынг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трансмашхолдынг
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 2002
Краіна
Адрас
Ключавыя постаці Кірыл Ліпа (генеральны дырэктар)
Галіна чыгуначнае машынабудаванне[d]
Уласны капітал
  • ▲63,6 млрд ₽ (2017)[3]
Абарот
  • ▲505 млрд ₽ (2025)[4]
Аперацыйны прыбытак
  • ▲9,63 млрд ₽ (2017)[3]
Чысты прыбытак
  • ▼20,5 млрд ₽ (2025)[4]
Актывы
  • ▼136 млрд ₽ (2017)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 100 000 чал. (2024)[6]
Сайт tmholding.ru

Трансмашхолдынг (ТМХ) — расійская машынабудаўнічая кампанія, якая вырабляе чыгуначны рухомы транспарт.

Штаб-кватэра - у Маскве. «Трансмашхолдынг» супрацоўнічае з метрапалітэнамі Расіі і краін СНД. Геаграфія паставак прадукцыі Трансмашхолдынга ахоплівае амаль 30 краін.

У прыватнасці, завод «Метровагонмаш» вырабляе для маскоўскага метрапалітэна цягнікі сямейства «Масква». На канец 2025 года МВМ займаецца пастаўкай цягнікоў серыі «Масква-2026» (81-775.2/776.2/777.2)[7].

Для Санкт-Пецярбургскага метрапалітэна ТМХ пастаўляе ўжо другую мадыфікацыю цягніка: мадэль «Балтыец 2» (81-725.2/726.2/727.2)[8].

Таксама здзяйсняюцца пастаўкі ў Мінскі метрапалітэн, куды ТМХ адпраўляе цягнікі пад назвай «Мінск-2024» (81-765.7/766.7)[9].

Яшчэ адзін праект «Трансмашхолдынга» – гэта электрацягнік «Івалга[ru]» (ЭГ2Тв / ЭГЭ2Тв), прызначаны для ўнутрыгарадскіх і прыгарадных пасажырскіх перавозак. Электрацягнікі выпускаюць на Цвярскім вагонабудаўнічым заводзе. Яны былі распрацаваны спецыяльна для Маскоўскіх цэнтральных дыяметраў. На красавік 2023 года выпушчана ўжо 4 пакаленні электрацягнікоў[10].

Даччыныя кампаніі

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на красавік 2024 года, у склад холдынга ўваходзяць[11]:

Навуковыя, даследчыя і гандлёвыя арганізацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • ТАА «ТМХ Інжынірынг»
  • ТАА «Інжынірынгавы цэнтр рухавікабудавання ТМХ»
  • ТАА «ТМХ-Энергетычныя рашэнні»
  • ААТ «ТМХ-Лакаматывы»
  • ТАА «ТМХ ПРО» (Прамысловыя рашэнні)
  • ТАА «ТМХ-ПТР» (Пасажырскі транспарт)
  • ТАА «ТМХ Інтэлектуальныя сістэмы»
  • ТАА «Цэнтр Перспектыўных Тэхналогій ТМХ»
  • «ТМХ Гарадскі транспарт»
  • Усерасійскі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут электравагонабудавання (ВЭлНДІ)
  • ААТ НО «Цвярскі інстытут вагонабудавання»
  • «ТРТранс» (Тэхналогіі чыгуначнага транспарту)

Вытворчыя прадпрыемствы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Бранскі машынабудаўнічы завод
  • Дзяміхаўскі машынабудаўнічы завод
  • Каломенскі завод
  • Луганскі цеплавозабудаўнічы завод
  • Навачаркаскі электраваганабудаўнічы завод
  • «Метровагонмаш»
  • «Пензадзельмаш» (ТАА «Пензенскія дызельныя рухавікі»)
  • Цвярскі вагонабудаўнічы завод
  • «Цэнтрасвармаш»
  • Завод аўтаномных крыніц току (завод АКТ)
  • ТАА «Метровагонмаш-Сэрвіс»
  • ААТ «Желдорреммаш»
  • ТАА «ЛокаТэх» (Лакаматыўныя тэхналогіі)
  • ААТ «Гандлёвы дом ТМХ»
  • ТАА «АВП Тэхналогія»
  • ТАА «ТМХ-Электратэх»

Міжнародныя ўзнагароды кампаніі

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Магістраль Awards 2025» пераможца ў катэгорыях «Надзейны міжнародны партнёр» і «Народны выбар»[12]
  • A'Design Award 2024 за цягнік метро «Масква 2024»
  • Good Design 2022 за лакаматыў ТЭМ23[13]
  • IF Design Award 2022 за інтэр'ер начнога пасажырскага цягніка[14]
  • IF Design Award 2021 за канцэпцыю ДНК брэнда[15]
  • Red Dot: Best of the Best 2021 за цягнік метро «Масква-2020»[16]
  • IRJ Innovations Showcase 2020 за сістэму клімат-кантролю з абеззаражваннем паветра і паніжаным узроўнем шуму[17]

Зноскі

  1. ↑ Adjudican a una firma rusa la compra de trenes eléctricos por US$ 864 millones
  2. ↑ https://www.tmholding.ru/investor/Отчет%20208ФЗ_ГК%20ТМХ_2017.pdf
  3. 1 2 Бухгалтерская отчётность Праверана 26 кастрычніка 2018.
  4. 1 2 Чистая прибыль группы "ТМХ" по МСФО в 2025 г. сократилась на 27%
  5. ↑ Бухгалтерская отчётность Праверана 26 кастрычніка 2018.
  6. ↑ https://tmholding.ru/about_us/
  7. ↑ В Мытищах началась сборка новых поездов «Москва-2026» (руск.). rbc.ru (25 кастрычніка 2025).
  8. ↑ Инновационный вагон «Смарт» будет курсировать в метро Петербурга (руск.). Телеканал «Санкт-Петербург» (19 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2022. Праверана 25 жніўня 2022.
  9. ↑ Мартинкевич, Алла. Успешное сотрудничество Минского метрополитена с предприятием «Метровагонмаш» (руск.). СБ. Беларусь сегодня (21 снежня 2024). Праверана 30 красавіка 2026.
  10. ↑ ЦППК запустила первую "Иволгу 3.0" на МЦД-2 (руск.). TACC (5 красавіка 2023). Праверана 24 снежня 2025.
  11. ↑ История предприятий ТМХ: с чего начиналось железнодорожное машиностроение. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2024. Праверана 6 красавіка 2024.
  12. ↑ Трансмашхолдинг стал победителем Евразийской премии в области транспорта и логистики «Магистраль Awards» 2025 (руск.). Anhor.uz (24 снежня 2025). Праверана 26 снежня 2025.
  13. ↑ TMH Wins Good Design Award for the Second Year in A Row. What does the winning locomotive look like? Take a look at the photos in the article. | RAILTARGET (англ.). www.railtarget.eu. Праверана 8 лютага 2025.
  14. ↑ iF Design - TMH BRAND DNA CONCEPT (англ.). ifdesign.com. Праверана 8 лютага 2025.
  15. ↑ iF Design - TMH BRAND DNA CONCEPT (англ.). ifdesign.com. Праверана 8 лютага 2025.
  16. ↑ Поезд метро ТМХ «Москва-2020» получил премию Red Dot: Best of the Best за лучший дизайн в своей категории. tmholding.ru. Праверана 8 лютага 2025.
  17. ↑ Разработка «Трансмашхолдинга» победила в конкурсе IRJ 2020 Innovations Showcase(нявызн.). zdmira.com (19 лістапада 2020). Праверана 8 лютага 2025.