Транспазіцыя (музыка)
Выгляд
Транспазі́цыя[1][2], транспанава́нне[2] (ад лац.: transpositio — перастаноўка) у музыцы — адаптацыя музычнага твора спосабам адэкватнага перанясення ў іншую танальнасць з мэтай выбару зручнай тэсітуры ці дыяпазону для выканаўцы.
У выніку транспазіцыі адбываюцца змены вышыні гучання музычнага матэрыялу на любы, акрамя актавы, інтэрвал уверх або ўніз адносна асноўнай танальнасці музычнага твора. Транспанавацца можа партыя якога-небудзь музычнага інструмента, асобная арыя або цэлая партыя оперы.
Транспазіцыя дазваляе пашырыць у вакальнай, харавой і інструментальнай музыцы за кошт адаптацыі твораў, напісаных для іншых жанраў і відаў музычнага мастацтва. З’яўляецца важным сродкам формаўтварэння і развіцця ў музыцы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б ТСБМ 1983.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карацееў А. Л. Транспазі́цыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 508. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Транспазі́цыя; Транспанава́нне // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 508. — 663 с.
- Транспанава́ць // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 824. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Вахромеев В. А. Транспози́ция // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 590—591. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
- Катунян М. И. Транспози́ция // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 551. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.
- Транспози́ция // Энциклопедический музыкальный словарь (руск.) / Гл. ред. Г. В. Келдыш. Сост. Б. С. Штейнпресс, И. М. Ямпольский. — М.: Большая Советская Энциклопедия, редакция музыки, театра и кино, 1959. — С. 273. — 328 с. — 63 000 экз.
- Юцевич Ю. Є. Транспози́ція // Музика: словник-довідник (укр.). — Вид. 2-ге, переробл. і доп. — Тернопіль: Навчальна книга — Богдан, 2009. — С. 274. — 352 с. — ISBN 978-966-10-0445-9.