Транссексуальнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Транссексуал)
Транссексуалізм
МКХ-10 F64.064.0
МКХ-9 302.5302.5
МКБ-9-КМ 302.50[1]
MeSH D014189
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гендарная ідэнтычнасць

Раздзел сексалогіі

Агульнапрынятыя класіфікацыі

МКЗ-10, F64.0 — Транссексуалізм
МКЗ-10, F64.1 — Трансвестызм падвойнай ролі
МКЗ-10, F64.8 — Іншыя расстройствы ГІ

Другие классификации

Трансгендарнасць
Бігендарнасць
Андрагіннасць
Шкала Бенджаміна
Фетышысцкі трансвестызм

Тэматычна звязаныя артыкулы

Гендарная дысфорыя
Гармонатэрапія транссексуальнасці
Хірургічная карэкцыя полу
Палавыя прыметы
Палавыя храмасомы
Дэмаграфія засмучэнняў гендарнай ідэнтычнасці
Поладымарфічныя паводзіны

Партал: ЛГБТ
Радужны сцяг
Радужны сцяг
ЛГБТ
Гомасексуальнасць
Бісексуальнасць
Гендар · Трансгендарнасць
Гісторыя ЛГБТ
Розныя гістарычныя эпохі
ЛГБТ-арганізацыі
ЛГБТ-правы
Культура
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт
Гомасексуальнасць і рэлігія
Квір-даследаванні
Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн
Сімволіка · Гей-парад · СМІ
Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм
Заканадаўства
Аднаполыя шлюбы і саюзы
Усынаўленне
Прапаганда гамафобіі
Крымінальнае праследаванне
Педэрастыя
Катэгорыі

Транссексуальнасць (транссексуалізм) — медыцынскі тэрмін, які пазначае стан неадпаведнасці паміж анатамічным полам індывіда і яго гендарнай ідэнтычнасцю (псіхічным полам).

Такі стан неадпаведнасці спараджае ў індывіда цяжкі псіхічны дыскамфорт, званы гендарнай дысфарыяй, які суправаджаецца дэпрэсіяй, якая можа прывесці да самагубства. Павышаная частата вялікіх дэпрэсій і самагубстваў у транссексуалаў, якія не падвяргаліся гарманальна-хірургічнаму лячэнню, як у параўнанні з тымі, што падвяргаліся яму, так і з агульнай папуляцыяй пацвярджаецца шматлікімі даследаваннямі[2].

У апошнія дзесяцігоддзі накопліваецца ўсё больш даных пра тое, што будова некаторых участкаў мозгу транссексуалаў адрозніваецца ад будовы адпаведных участкаў мозгу звычайных мужчын і жанчын і блізка (хоць і не ідэнтычна) да будовы гэтых участкаў у людзей процілеглага анатамічнага полу. Існуе здагадка, што феномен транссексуальнасці звязаны менавіта з гэтым. [3]

Па меркаванні шэрагу аўтараў, транссексуальнасць звязана не з біялагічнымі, а з сацыяльнымі прычынамі[4]. З іх пункта гледжання транссексуальнасць з'яўляецца следствам таго, што грамадства цвёрда злучае біялагічны пол з сацыяльнымі гендарнымі ролямі. З прычыны гэтага адмаўленне традыцыйных гендарных роляў можа суправаджацца адчуваннем прыналежнасці да іншага біялагічнага полу. Аднак, біялагічная тэорыя пра тоеснасць транссексуальнасці прызнаецца большасцю даследчыкаў.

Транссексуальнасць не звязана напроста з сексуальнай арыентацыяй: транссексуал можа быць гетэрасексуальным, гомасексуальным ці бісексуаленым адносна псіхічнага полу.[5]

Жыццё транссексуалаў з дзіцячага ўзросту — гэта барацьба за права дамагчыся гармоніі паміж уласнай палавой самасвядомасцю і ўспрыманнем іх атачэннем, за сваё «Я», за права змяніць пол.[6] Немагчымасць змяніць жыццёвую сітуацыю і складанасці сацыяльнай адаптацыі могуць прыводзіць да спроб суіцыду[7][8]

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Транссексуальнасць з'яўляецца адным з відаў псіхічных і паводзінскіх расстройстваў асобы (код МКБ-10 F64.0). Гэта расстройства можа быць дыягнаставана, калі ідэнтыфікацыя асобы з іншым полам з'яўляецца стойкай (назіраецца мінімум на працягу 2 гадоў) і не з'яўляецца праявай псіхатычнага расстройства (напрыклад, шызафрэніі) ці генетычных анамалій[9].

Па меркаванні большасці заходніх спецыялістаў, адзіным дзейсным, на сённяшні дзень, метадам лячэння транссексуальнасці, які дае больш ці менш здавальняючыя вынікі, з'яўляецца хірургічная і гарманальная карэкцыя полу ў адпаведнасці з гендарнай самаідэнтыфікацыяй, уключаючы замену дакументаў і сацыялізацыю ў новай гендарнай ролі[10].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. The aging gender dysphoria (transsexual) patient
  3. Male-to-female transsexuals have female neuron numbers in a limbic nucleus
  4. Сандра Бем. Лінзы гендара, 1993
  5. Transsexual subtypes: clinical and theoretical significance
  6. Г.С Васильченко и др. Нарушения психосексуального развития Архівавана 26 мая 2008.
  7. www.aids.ru: Center for AIDS Prevention Studies at the University of California San Franciso (пераклад)
  8. Немагчымасць псіхасацыяльнай адаптацыі і высокая суіцыданебяспека таксама з'яўляецца паказаннем для змянення полу. Мінздар Расіі: Мадэлі дыягностыкі і лячэння псіхічных і паводзінскіх расстройстваў Архівавана 2 лістапада 2013.
  9. Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 84. ISBN 978-5-93004-274-0.
  10. The transsexualism syndrome: clinical aspects and therapeutic prospects