Трафім Дзянісавіч Ігнаценка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трафім Дзянісавіч Ігнаценка
Дата нараджэння 17 сакавіка 1916(1916-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1984(1984-09-02) (68 гадоў)
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Член у

Трафім Дзянісавіч Ігнаценка (17 сакавіка 1916, Рудня Споніцкая — 2 верасня 1984) — беларускі плакатыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 сакавіка 1916 года ў вёсцы Рудня Споніцкая Гомельскай вобласці. Скончыў Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР у Вільнюсе ў 1958 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1958 года. Працаваў у сферы плаката. Быў галоўным рэдактарам «Агітплаката Саюза мастакоў БССР»[1].

Асноўныя работы: плакаты «Час не чакае!», «Са святам, таварышы!», «Першае Мая!», «Ніхто і нішто не забыта», «1918—1968», «Брэст — крэпасць-герой», «Мір!», «1945—1975. 9 мая», «Слава Узброеным Сілам Савецкага Саюза!». Работы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы ў 1958—1976 гадах. Член Беларускага саюза мастакоў з 1961 года. Памёр 2 верасня 1984 года.

Плакат Т. Д. Ігнаценкі «Час не чакае» стаў прызёрам І Усесаюзнай выстаўкі плаката (Кіеў, 1959)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]