Трахеі
Трахеі | |
---|---|
Злучаецца з | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трахе́і — органы дыхання членістаногіх і аніхафор у выглядзе галінастых трубачак, якія пранізваюць усё цела і адкрываюцца вонкі дыхальцамі (стыгмамі). У прасцейшых выпадках трахеі прадстаўлены шматлікімі негалінастымі трубачкамі[1].
Сценкі трахей падобныя па будове да знешняга покрыва. Яны высланы тонкім слоем хіціну і звычайна маюць на сваёй унутранай паверхні спіральнае патаўшчэнне, якое робіць сценку больш пругкай і засцерагае трахеі ад сціскання. Трахеі падыходзяць да ўсіх тканак арганізма, абплятаюць усе органы і часам пранікаюць у некаторыя клеткі. За кошт гэтага без удзелу крывяноснай сістэмы кісларод дастаўляецца непасрэдна да месца яго спажывання ў арганізме і выводзіцца вуглякіслы газ. Паветра звонку ў трахеі паступае звычайна пасіўна. Многія членістаногія з развітай трахейнай сістэмай здзяйсняюць дыхальныя рухі (напрыклад, рытмічныя сцісканні і расшырэнні брушка[2]).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трахе́и // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 641. — 831 с. — 100 000 экз.
- Трахе́и / Иванов А. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 174—175. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Зоология беспозвоночных : Учебник для биол. спец. ун-тов / В. А. Догель; Под общ. ред. Ю. И. Полянского. — 7-е изд., перераб. и доп. — М. : Высш. школа, 1981. — 606 с. : ил., 4 л. ил.; 25 см. — 50 000 экз. (руск.)
- Трахеи // Биология: термины и понятия: словарь-справочник для учащихся и абитуриентов / Н. Д. Лисов. — Мн.: Народная асвета, 2008. — С. 108. — 303 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-12-2115-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шимкевич В. М. Трахеи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.