Аніхафоры
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Аніхафоры | |||||||||||||||||||
![]() Peripatus sp. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сямействы | |||||||||||||||||||
|
Аніхафоры (Onychophora) — тып беспазваночных жывёл.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Адзіны клас (Першаснатрахейныя, Protracheata) падзяляецца на 2 сямействы, каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічнай і ўмеранай зонах Паўднёвага паўшар’я.
Даўжыня да 15 см. Цела з 13-44 сегментаў, вусенепадобнае, укрыта мяккай хіцінавай кутыкулай. Па ўсёй даўжыні цела кароткія ножкі. На галаве 3 пары прыдаткаў (першая пара — доўгія вусікі). Органы дыхання — трахеі, выдзялення — цэламадукты. Сэрца ў выглядзе трубкі з адтулінай, крывяносных сасудаў няма.
Жывуць у вільготных мясцінах, у лясным подсціле. Начныя жывёлы. Кормяцца насякомымі.
Раздзельнаполыя. Пераважна жывародныя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.