Троіцкая царква (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Троіцкая царква
Homel St Trinity Church 1900s.jpg
52°27′ пн. ш. 31°05′ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне
Заснавальнік Мікалай Пятровіч Румянцаў
Будаўніцтва 18241828 гады
Стан разбурана
Лагатып Вікісховішча Троіцкая царква на Вікісховішчы

Троіцкая царква — колішняя праваслаўная царква ў Гомелі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва каменнай Троіцкай царквы пачалося ў 1824 годзе на загад тагачаснага ўладальніка Гомеля графа Мікалая Румянцава, на месцы ранейшай драўлянай. Летам 1828 года царква была пабудавана, а ў 1833 годзе — завершана аздабленне царквы і адбылося яе асвячэнне. Знаходзілася на скрыжванні тагачасных вуліц Румянцаўскай ці Прабойнай (цяпер — Савецкая) і Траецкай (цяпер — Сялянская). Троіцкая царква не захавалася, пасля Вялікай Айчыннай вайны яе паўразбураны каркас знеслі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У вонкавым выглядзе царквы дамінаваў кубічны аб’ём, які быў распрацаваны ў характэрных для маскоўскага ампіра формах. Ён быў падзелены гарызантальнай цягай карніза на дзве часткі, што адпавядала двум паверхам. Яго бакі былі ўпрыгожаны адной і той жа архітэктурнай формай — злучэннем каланады рымска-дарычнага ордэра, заціснутай паміж двума рызалітамі, якія выступаюць з плоскасці сцяны і завершанай арачным акном, падзеленым лапаткамі на тры часткі. Усе гэтыя элементы — візітная картка двух маскоўскіх архітэктараў: Восіпа Іванавіча Бавэ і Даменіка Жылярдзі. Хтосьці з іх, ці іх вучняў выканаў праект Троіцкай царквы. І. Дзячкоў, які склаў каштарыс, верагодна кіраваў будаўніцтвам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валерий Францевич Морозов. Гомель классический. Эпоха. Меценаты. Архитектура. — Мн.: Четыре четверти, 1997. — С. 228-229. — 335 с. — 5 000 экз.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.