Восіп Іванавіч Бавэ
Восіп (Джузэпэ) Іванавіч Бавэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 кастрычніка (4 лістапада) 1784 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 (28) чэрвеня 1834 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расія |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Масква |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм, ампір |
Найважнейшыя пабудовы | Тэатральная плошча, Вялікі тэатр |
Горадабудаўнічыя праекты | рэканструкцыя Масквы ў 1813—1824 гадах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Восіп (Джузэпэ) Іванавіч Бавэ (італ.: Giuseppe Bova, фр.: Joseph Bové; 1784, Санкт-Пецярбург — 1834, Масква) — расійскі архітэктар, знакаміты рэканструкцыяй Масквы пасля пажару 1812 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бавэ нарадзіўся ў Пецярбургу ў сям'і неапалітанскага мастака Вінчэнца Джавані Бова , які прыехаў у Расію ў 1782 годзе для працы ў Эрмітажы. Дадзенае пры хрышчэнні імя Джузэпэ пазней было перароблена на рускі манер у Восіпа Іванавіча. Неўзабаве пасля нараджэння Восіпа сям'я пераехала ў Маскву.
Архітэктурную адукацыю атрымаў у архітэктурным вучылішчы пры Экспедыцыя крамлёўскага будавання (1802—1807) у Ф. Кампарэзі , затым, яшчэ да пажару Масквы, працаваў пад кіраўніцтвам М. Ф. Казакова і К. І. Росі у Маскве і Цверы.
У 1816 годзе Бавэ атрымлівае званне архітэктара ад савета Імператарскай Акадэміі мастацтваў і бярэ шлюб з удовай княгіняй Аўдоццяй Сямёнаўнай Трубяцкой, народжанай Гур'евай (1786—1871).
Пад кіраўніцтвам Бавэ ў цэнтры Масквы былі перабудаваны Гандлёвыя рады ў стылі класіцызму насупраць Крамля (не захаваліся), праведзена рэканструкцыя Чырвонай плошчы, знесены земляныя ўмацаванні вакол Крамля і засыпаны роў, разбіты Крамлёўскі (Аляксандраўскі) сад , пабудаваны Манеж (інжынерная структура распрацавана А. А. Бетанкурам), створана Тэатральная плошча (1818—1824) з Вялікім (Пятроўскім) тэатрам (1821—1824; перапрацаваны праект А. А. Міхайлава ). За межамі цэнтра Бавэ пабудаваў Градскую бальніцу за Калужскай заставай (1828—1833). Трыўмфальныя вароты, збудаваныя па праекце Бавэ ля Цвярской заставы (1827—1834), былі адноўлены ў 1968 годзе каля будуемага тады на Паклоннай гары манумента Перамогі.
Зноскі
- ↑ Бове Осип Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ а б Бове Осип Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Восіп Іванавіч Бавэ
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1784 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 28 чэрвеня
- Памерлі ў 1834 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Масквы
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Тэатральныя архітэктары
- Постаці Вялікага тэатра
- Члены Маскоўскага Англійскага клуба да 1917 года