Трубка выбуху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тру́бка вы́буху, дыятрэма — трубкападобны канал, утвораны пры аднаразовым прарыве газаў праз зямную кару і запоўнены брэкчыяпадобнымі пародамі. Дыяметр дасягае 1 км.

На старажытных платформах сустракаюцца трубкі выбуху, запоўненыя брэкчыяпадобнымі магматычнымі пародамі (кімберліт, лампраіт), 8—10 % з іх утрымліваюць алмазы.

Найбольш вядомыя: каля горада Кімберлі (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка), у Рэспубліцы Саха (Расія).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]