Віла Фарнезіна
Віла | |
Віла Фарнезіна | |
---|---|
італ.: Villa Farnesina | |
41°53′37″ пн. ш. 12°28′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Рым |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Бальдасарэ Перуцы[1] |
Будаўніцтва | 1506—1510 гады |
Сайт | villafarnesina.it (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віла Фарнезіна (італ.: Villa Farnesina) — помнік архітэктуры і жывапісу Высокага Адраджэння, размешчаны на левым беразе Тыбра ў Рымскім раёне Трастэверэ.
Віла была пабудавана ў 1506—1510 гадах для сіенскага банкіра Агасціна Кіджы па праекце Бальдасарэ Перуцы. Гэта была першая ў Рыме віла палегчанага, «павільённага» тыпу, адкрытая ў бок саду і рэкі, без унутраных панадворкаў і пакояў для аўдыенцый. Закліканы падмануць вочы сценапіс лоджый належыць пэндзлю Рафаэля, Джуліа Рамана, Себасцьяна дэль П’ёмба і іль Садомы.
У 1577 годзе вілу набыло сямейства Фарнезэ, якое спачатку разлічвала злучыць яе адмысловым мастом з палаца Фарнезэ, размешчаным на другім боку Тыбра. Віла захавала імя Фарнезэ і ў XVIII стагоддзі, калі ёю валодалі неапалітанскія Бурбоны, зараз жа ў ёй засядае старадаўняя «акадэмія рысевокіх».
- ↑ http://www.villafarnesina.it/?page_id=47&lang=en Праверана 8 лютага 2024.