Перайсці да зместу

Трыхаграматыды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Трыхаграмы)
Трыхаграматыды

Trichogramma і бялянка капусная (Pieris brassicae)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichogrammatidae
Haliday et Walker, 1851


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  153728
NCBI  7489
EOL  8151
FW  150538

Трыхаграматыды, Трыхаграмы (Trichogrammatidae) — сямейства паразітычных наезнікаў надсямейства Chalcidoidea падатраду Apocrita атраду Перапончатакрылыя насякомыя. Памеры мікраскапічныя, большасць відаў менш за 1 мм (0,3—1,2 мм). Крылы з моцна редукаваным жылкаваннем.

Паразіты-яйцаеды лускакрылых, жукоў і інш Некаторыя віды здольныя паразітаваць на водных насякомых. Сярод іх у Еўропе выяўленыя 2 віды Trichogrammatidae: Prestwichia aquatica (паразітуюць на клапах і жуках) і Prestwichia solitaria (паразітуюць на жуках і стракозах). Яны цалкам адаптаваныя да жыцця ў вадзе і паміраюць без яе на адкрытым паветры. Некаторыя здольныя плаваць пад вадой з дапамогай ног (Prestwichia)[1].

Гаплоідны набор храмасом n = 5[2].

83 рода і 833 відаў (Noyes, 2001). У 2015 годзе з эацэнаваго балтыйскага бурштыну былі апісаны 4 выкапневых віда: Mirufens illusionis, Palaeogramma eos, Pterandrophysalis plasmans і Szelenyia terebrae[3].

Зноскі

  1. Victor Fursov. A review of European Chalcidoidea (Hymenoptera) parasitizing the eggs of aquatic insects. Архівавана 8 красавіка 2008. Bulletin of Irish Biogeographical Society, 1995, vol.18 p.2-12.
  2. Gokhman Vladimir E. (2000). Karyology of parasitic Hymenoptera: current state. // Hymenoptera: evolution, biodiversity and biological control (Andrew D. Austin, Mark Dowton). Csiro Publishing, 2000. — pp.1—468 (198—206).
  3. Roger A. Burks, John M. Heraty, John D. Pinto and David Grimaldi. Small but not ephemeral: newly discovered species of Aphelinidae and Trichogrammatidae (Insecta: Hymenoptera: Chalcidoidea) from Eocene amber(англ.) // Systematic Entomology : Часопіс. — John Wiley & Sons, Inc. і Каралеўскае энтамалагічнае таварыства Лондана, 2015. — Vol. 40. — № 3. — P. 592–605. — ISSN 0307-6970.