Перайсці да зместу

Трыясіён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трыясіён
грэч. Θριάσιο πεδίο
Карта
Каардынаты: 38°04′41″ пн. ш. 23°34′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Сцяг Грэцыі Грэцыя, Атыка, Заходняя Атыка

Трыясіён[1], таксама Фрыясійская раўніна або Фрыясійскае поле (грэч. Θριάσιο πεδίο)[2][3][4], — шырокая[5] прыбярэжная раўніна ў Заходняй Атыцы ў Грэцыі, у межах заходняга краю Афінскай сталічнай акругі. На ўсходзе раўніна абрамлена гарой Эгалеа, на поўначы — гарой Парніта, на захадзе — гарой Патэрас, а з поўдня абмываецца Элеўсінскім залівам[el][1].

На раўніне знаходзяцца гарады Аспрапіргас, Магула, Мандра і Элефсіна.

Фрыясійская раўніна (верхні левы кут) на мапе антычных Афін і ваколіцы.

Раўніна названа ў гонар старажытнага поліса Фрыя[el] (або Трыя; Θρία), які адносіўся да філы Энеіда. У працах антычных аўтараў Фрыясійскім полем менавалася частка шырэйшага Элеўсінскага поля (Ἐλευσίνιον πεδίον), названага за аднайменным прыбярэжным горадам. Крайняя ж заходняя, меншая частка Элеўсінскага поля называлася Рарыйскім полем (Ῥάριον πεδίον)[6][7]. У далейшым найменне Фрыясійскага поля пашыралася на ўсё Элеўсінскае.

У антычныя часы праз Фрыясійскае поле праходзілі дзве важныя дарогі: Піфійская і Свяшчэнная. Менавіта па другой, Свяшчэннай дарозе (Ιερά Οδός), праходзіла працэсія Элеўсінскіх таінстваў, прысвечаныя багіням урадлівасці Дэметры і Персефоне. Паўночна-заходняя брама ў Афінах, пазней — Дыпілон («Падвойная брама»), якая выводзіла на Свяшчэнную дарогу на Элеўсіс (сучасная Элефсіна), першапачаткова называлася Фрыясійскай брамай (Θριάσιαι πύλαι)[8].

Таксама Фрыясійская раўніна здаўна асабліва прыдатная для хлебаробства[5], жытніца Афін, з прычыны чаго ў пачатку Пелапанескай вайны была спустошана спартанскім войскам цара Архідама II[9][10][11].

У межах сучаснага Аспрапіргаса, які ляжыць на месцы антычнай Фрыі, выяўлена калона з надпісамі, якія сведчаць, што жыхары Фрыі пачыталі нейкага героя Фрыясіаса (Θριάσιος) і ўзвялі свяцілішча ў гонар яго.

На прасторах Фрыясійскай раўніны знаходзяцца чатыры гарады: Элефсіна (антычны Элеўсіс), Мандра, Магула і Аспрапіргас. Сёння раўніна пераважна прамысловая зона, дзе размешчаны некаторыя з асноўных прамысловых аб’ектаў Грэцыі, такія як найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя і сталеліцейныя заводы краіны. У прыгарадзе Элефсіны знаходзіцца буйная база ВПС, а таксама буйная станцыя Афінскай прыгараднай чыгункі. З 2010 года плануецца стварыць буйны цэнтр перавалкі камерцыйных грузаў, якія выгружаюцца ў найбліжэйшым афінскім порце Пірэй, у астатнюю частку Грэцыі і суседнія краіны[12].

На месцы дзвюх антычных фрыясійскіх дарог пралягаюць, з усходу на захад, аўтадарога Афіны–Карынф і, на паўночны захад, Грэчаская нацыянальная аўтамагістраль 6, якая з'яўляецца часткай шырокай сеткі Атычных аўтамагістраляў (больш вядомая як «Атыкі́-Адо́с», Αττική Οδός)[13].

Фрыясійская раўніна ляжыць у поясе міжземнаморскага клімату (па класіфікацыі Кёпена: Csa), што мяжуе з гарачым полузасушлівым стэпавым (па Кёпену: BSh), з мяккай зімой і вельмі спякотным летам. Раўніна асабліва ўразлівая да высокіх тэмператур праз свой катлавінны рэльеф і найвышэйшыя тэмпературы, калі-небудзь зарэгістраваныя ў Грэцыі і кантынентальнай Еўропе, адзначаны тут: 48,0 °C у Элефсіне ў 1977 годзе і 47,5 °C у Аспрапіргасе ў 2007 годзе адпаведна.

Клімат Элефсіны (10 м над узр. м.)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 24,9 22,8 25,8 31,4 37,4 45,3 44,8 43,7 38,4 32,8 29,1 22,2 45,3
Сярэдні максімум, °C 13,8 15,5 18,0 22,2 26,5 31,4 34,6 34,1 29,7 24,7 20,1 15,8 23,9
Сярэдняя тэмпература, °C 10,2 11,6 13,7 17,5 21,8 26,7 30,0 29,8 25,5 20,9 16,6 12,3 19,7
Сярэдні мінімум, °C 6,6 7,7 9,4 12,8 17,1 21,9 25,3 25,5 21,3 17,0 13,0 8,8 15,5
Абсалютны мінімум, °C −2 −1,1 0,2 4,6 11,8 14,7 19,3 19,7 12,9 8,3 4,5 0,6 −2
Норма ападкаў, мм 60,4 33,6 24,6 20,3 19,4 33,1 11,1 10,5 32,3 28,9 65,6 57,5 397,3
Крыніца: Афінская нацыянальная абсерваторыя, штомесячная зводка (сакавік 2016-красавік 2024)[14][15]; Сусветная метэаралагічная арганізацыя[16]
Клімат Аспрапіргаса (45 м над узр. м.)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 23,7 23,6 25,7 31,2 37,7 44,6 44,9 44,8 40,8 32,7 28,3 22,4 44,9
Сярэдні максімум, °C 13,9 15,6 17,7 22,1 26,7 31,1 34,6 33,8 29,9 24,5 20,2 15,8 23,8
Сярэдняя тэмпература, °C 10,2 11,6 13,5 17,3 21,8 26,4 29,8 29,4 25,5 20,6 16,5 12,2 19,6
Сярэдні мінімум, °C 6,5 7,7 9,3 12,5 16,9 21,6 25,0 25,1 21,1 16,7 12,8 8,7 15,3
Абсалютны мінімум, °C −2,2 −1,1 −0,1 4,8 11,5 14,3 18,2 19,9 13,9 8,2 4,4 0,3 −2,2
Норма ападкаў, мм 52,7 40,9 30,3 19,3 15,6 22,4 4,9 7,1 32,9 35,1 56,4 66,4 384
Крыніца: Афінская нацыянальная абсерваторыя, штомесячная зводка (снежань 2014-красавік 2024)[17][18]; Сусветная метэаралагічная арганізацыя[19]
Клімат Вліхады (68 м над узр. м.)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 25,3 22,9 27,1 30,9 37,3 40,2 44,9 43,5 39,5 31,7 30,4 22,5 44,9
Сярэдні максімум, °C 14,9 15,9 17,3 22,1 27,1 31,5 35,7 35,0 30,3 25,3 20,6 17,1 24,4
Сярэдняя тэмпература, °C 11,0 11,6 12,8 17,0 21,7 26,1 30,3 29,8 25,7 21,0 16,9 13,6 19,8
Сярэдні мінімум, °C 7,1 7,3 8,2 11,8 16,2 20,6 24,9 24,6 21,0 16,7 13,2 10,0 15,1
Абсалютны мінімум, °C −1,1 −0,7 −0,7 3,8 10,6 12,8 19,5 19,2 12,6 11,9 4,7 1,2 −1,1
Норма ападкаў, мм 61,2 30,7 26,3 23,3 13,3 30,6 2,7 16,4 28,3 20,3 40,1 60,2 353,4
Крыніца: Афінская нацыянальная абсерваторыя, штомесячная зводка (красавік 2020 - красавік 2024) [20]; Vlychada N.O.A station[21]; Сусветная метэаралагічная арганізацыя[19]
  1. а б Ліст карты J-34-72-В. (руск.)
  2. Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Агесілай, 24.
  3. Герадот. Гісторыя. VIII, 65.
  4. Страбон. Геаграфія. IX, 1, 13.
  5. а б Thria // Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. — СПб., 1885. — С. 1385—1386.
  6. Ῥάριον πεδίον // Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. — СПб., 1885. — С. 1153.
  7. Паўсаній. Апісанне Элады. I, 38, 6
  8. Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Перыкл, 30.
  9. Фукідыд. Гісторыя. II, 19—21.
  10. Attica // Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. — СПб., 1885. — С. 184—190.
  11. Thucydides, Martin Hammond, Peter John Rhodes. The Peloponnesian War. Oxford University Press, 2009, ISBN 978-0-19-282191-1, p. 84
  12. Ta Nea (19 верасня 2010)
  13. Hans Rupprecht Goette. Athens, Attica, and the Megarid: an archaeological guide. Routledge, 2001, ISBN 978-0-415-24370-4, p. 280
  14. Monthly Bulletins. www.meteo.gr.
  15. Latest Conditions in Elefsina.
  16. World Meteorological Organization. Праверана 5 жніўня 2023.
  17. Monthly Bulletins. www.meteo.gr.
  18. Latest Conditions in Aspropirgos, Greece.
  19. а б World Meteorological Organization. Праверана 14 ліпеня 2023.
  20. Meteo.gr - Προγνώσεις καιρού για όλη την Ελλάδα.
  21. Latest Conditions in Vlychada.