Пінтурык’я
Пінтурык'я | |
Pinturicchio | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні: | Бернардзіна дзі Бета дзі Б'яджа |
---|---|
Дата нараджэння: | 1454 |
Месца нараджэння: | Перуджа |
Дата смерці: | 1513 |
Месца смерці: | Сіена |
Род дзейнасці: | мастак, ілюмінатар рукапісаў |
Вучоба: | Перуджына |
Стыль: | Адраджэнне |
![]() |
Пінтурык'я (варыянт напісання — Пінтурыкія; італ.: Pinturicchio; уласна Бернардзіна дзі Бета (ці дзі Бенедэта) дзі Б'яджа, Bernardino di Betto di Biagio, 1454, Перуджа — 1513, Сіена) — італьянскі жывапісец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік умбрыйскай школы кватрачэнта. Вучыўся ў Ф'ярэнца дзі Ларэнца, разам з Рафаэлем — у Перуджына, якому дапамагаў пры стварэнні фрэсак Сіксцінскай капэлы Ватыкана (1481—1482), а па некаторых даных — яшчэ і ў Бенедэта Капаралі, стваральніка палаца кардынала Пасерыні, пасля распісанага Сіньярэлі. Верагодна, зведаў уплыў і Бенедэта Банфільі, настаўнікі Перуджына. Стаўшы сталым майстрам, Пінтурык'я адмовіўся ад некаторых прынцыпаў Перуджына — аднастайнасці і паважнасці фігур, адзінства часу і месцы, — што збліжае яго хутчэй з Бацічэлі[1].
Працаваў у шматлікіх гарадах Італіі — Перуджы, Рыме, Арв'ета, Спалета, Сіене. Найбольш вядомыя роспісы — у царкве Санта-Марыя-дэль-Попала, Апартаментах Борджыа і Сіенскім саборы (бібліятэка Пікаламіні). На яго фрэсках часта з'яўляюцца «гратэскі» (элементы расліннага і архітэктурнага арнаменту). Са станковых палотнаў характэрны «Партрэт хлопчыка», які захоўваецца ў Дрэздэнскай галерэі.
Вазары досыць негатыўна адзываецца пра Пінтурык'я, лічачы яго славу недастаткова заслужанай. Акрамя таго, біёграф папракае мастака ў залішнім імкненні дагадзіць замоўцам.
Бенуа адзначае асаблівую дэкаратыўнасць прац мастака: «Кожная фрэска Пінтурык'я паасобку — нешта даволі пуставатае, вельмі наіўнае і ўмоўнае. Аднак у агульным эфекце яркія яго фарбы, багацце золата і вытанчаная арнаментыка, якой ён любіць атачаць свае галоўныя сюжэты, ствараюць чароўнае ўражанне»[2].
Зноскі
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Дрезденская галерея. М., 2005.
- Вазары пра Пінтурык'я
Карціны[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Пінтурык’я на Вікісховішчы |
---|
|