Туарэгскае паўстанне (2012—2014)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Туарэгскае паўстанне (2012—2014)
Дата 17 студзеня 201224 ліпеня 2014
Месца Паўночнае Малі
Вынік мірнае пагадненне
Праціўнікі
 Малі
 Францыя
Азавад
Камандуючыя
Амаду Тумані Турэ
Амаду Санога
Махмуд Аг Агалі
Страты
200+ загінулых і зніклых без вестак[1][2] ~165 загінулых[2][3]

Туарэгскае паўстанне 2012—2014 гадоў — узброены рух туарэгаў у Малі. Падзеі сталі прамым следствам грамадзянскай вайны ў Лівіі 2011 года.

Прадмова[правіць | правіць зыходнік]

Туарэгі (саманазва азавад), якія ў якасці наёмнікаў змагаліся на баку Муамара Кадафі падчас вайны ў Лівіі, пасля паражэння рэжыму Джамахірыі беглі ў Малі. З сабой яны прывезлі велізарную колькасць зброі і баявой тэхнікі, уключаючы супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, ПЗРК «Ігла-1» і нават РСЗА БМ-21 «Град». У лівійскай арміі туарэгі служылі ў знакамітым Панафрыканскім легіёне і 32-й брыгадзе Хаміса Кадафі. Іх выдатныя баявыя якасці добра вядомыя ў Паўночнай Афрыцы[4].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

З сярэдзіны студзеня 2012 года сепаратысцкая туарэгская групоўка «Нацыянальны рух за вызваленне Азавада» разгарнула фактычна поўнамаштабную вайну з малійскім урадам. Урадавыя сілы першапачаткова неслі паражэнні. Паўстанцы захапілі на поўначы Малі горад Агуэльхок. Далей яны разгарнулі наступленне на Менаку і Тэсаліт, але былі адкінуты назад. У пачатку лютага ім удалося прарвацца ў цэнтр краіны да буйнога горада Тамбукту. 8 лютага паўстанцы захапілі горад Тынзаватэнэ на мяжы з Алжырам, узяўшы такім чынам пад кантроль асноўныя конныя шляхі ў рэгіёне[5].

Няўдачы ў вайне з сепаратыстамі сталі прычынай дзяржаўнага перавароту. Малійскія вайскоўцы 21 сакавіка штурмам узялі прэзідэнцкі палац у Бамако. Замест зрынутага прэзідэнт Амаду Тумані Турэ ўладу захапіў нацыянальны камітэт аднаўлення дэмакратыі і адраджэння дзяржавы на чале з капітанам Амаду Санога. На гэтым фоне, 6 красавіка, баевікі абвясцілі аб стварэнні на падкантрольных ім паўночных тэрыторыях незалежнай дзяржавы Азавад[5].

11 студзеня 2013 года французскія войскі разгарнулі ў Малі аперацыю «Сервал»[6]. Кампанія замежнікаў была накіравана як супраць паўстанцаў-туарэгаў на поўначы краіны, так і ісламісцкіх тэрарыстычных груповак[7]. Інтэрвенцыя прадпрынятая па просьбе ўрада краіны. Аперацыя абвешчаная скончанай да 14 ліпеня 2014 года, прысутнасць французскіх сіл у рэгіёне працягвалася ў рамках аперацыі «Бархан»[8].

23 мая 2014 года было падпісана пагадненне аб спыненні агню і перамір’і паміж уладамі Малі і трыма групоўкамі туарэгаў. Гэтаму папярэднічалі пяць дзён жорсткіх баёў, у выніку якіх у рукі паўстанцаў перайшоў Кідаль і яшчэ некалькі населеных пунктаў на поўначы краіны. У выніку сутыкненняў вайсковыя падраздзяленні панеслі вялікія страты. 24 ліпеня прадстаўнікі ўладаў і шасці туарэгскіх рухаў падпісалі ў Алжыры пагадненне аб спыненні варожасці і дамовіліся вызваліць захопленых падчас канфлікту асоб[9].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Making sense of Mali. Haaretz (12 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 February 2013. Праверана 23 November 2012.
  2. а б "Fierce clashes between Malian army and Tuareg rebels kill 47". The Telegraph. London. 19 January 2012. Архівавана з арыгінала 16 June 2012. Праверана 7 March 2012.
  3. Tiemoko Diallo & Adama Diarra (5 February 2012). "Mali says 20 rebels killed, thousands flee". Reuters. Архівавана з арыгінала 1 November 2013. Праверана 7 March 2012.
  4. Коновалов 2012, pp. 23–24.
  5. а б Коновалов 2012, p. 24.
  6. French troops continue operation against Mali Islamists, BBC News Africa, 12 January 2013 Last updated at 12:24 GMT, retrieved on 12.01.2012 15:02. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2013. Праверана 12 студзеня 2013.
  7. Французская антитеррористическая операция в Мали получила название «Сервал». Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2013. Праверана 12 студзеня 2013.
  8. Au Sahel, l’opération «Barkhane» remplace «Serval» Архівавана 13 снежня 2017. (фр.)
  9. Власти Мали и племена туарегов согласовали "дорожную карту" мирных переговоров

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]