Азавад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Азавад (або Азауад; Незалежная Дзяржава Азавад; тамашак ⴰⵣⴰⵡⴰⴷ, араб.: أزواد, Azawād) — назва геаграфічнай вобласці на паўночным усходзе Малі, самаабвешчанай Незалежнай Дзяржавы Азавад (НДА) і ўсяго населенага пераважна туарэгамі рэгіёну ў цэнтральна-заходняй сахарскай Афрыцы. 15 ліпеня 2012 года прадстаўнікі Нацыянальнага руху за вызваленне Азавада паведамілі, што паколькі сусветная супольнасць не прызнала НДА, разглядаючы яе як неад'емную частку дзяржавы Малі, яны адмовіліся ад ідэі стварэння незалежнай дзяржавы Азавад, аддаўшы перавагу атрыманне культурнай, эканамічнай і палітычнай незалежнасці аддзяленні ад Малі[1].

Да Малійскага Азавада адносяцца вобласці Томбукту, Гаа, Кідаль і паўночны ўсход вобласці Мопці; тэрыторыя НДА — першыя тры вобласці на поўнач ад ракі Нігер. Увесь гістарычны рэгіён Азавад ўключае таксама сумежныя тэрыторыі яшчэ чатырох суседніх краін.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]